Квіткі на фінал сёлетняга Еўрабачання распрадалі за 36 хвілін
Цана на квіткі на фінал вар’іравалася ад 192 да 456 даляраў. Для ўцекачоў з Украіны цана складала каля 25 даляраў.

Мінулагодні пераможца Еўрабачання — украінскі гурт Kalush Orchestra
Найпрэстыжнейшы еўрапейскі конкурс песні адбудзецца ў англійскім Ліверпулі ў маі.
Вялікабрытанія, чый удзельнік Сэм Райдэр заняў другое месца ў 2022 годзе, правядзе конкурс замест Украіны, якая тады перамагла. Але з-за ваенных дзеянняў конкурс у краіне правесці немагчыма.
Цяпер чытаюць
Зніклы Анатоль Котаў быў партнёрам самага высокапастаўленага беларускага разведчыка, які пераехаў у Польшчу. Тут можа быць ключ да разгадкі яго знікнення

Каментары