Свет

У Маскве прыйшлі з ператрусамі да супрацоўнікаў «Мемарыяла»

У самім таварыстве заявілі пра ператрусы ў старшыні праўлення Яна Рачынскага, сустаршыні Алега Арлова, гісторыка Мікіты Пятрова, маці супрацоўніцы арганізацыі Аляксандры Паліванавай — Марыны, захавальніцы архіва Ірыны Астроўскай, а таксама ў супрацоўніц Галіны Ярданскай і Аліны Казловай.

Старшыня праўлення «Мемарыяла» Ян Рачынскі падчас атрымання Нобелеўскай прэміі ў Осла 10 снежня 2022 года. Фота: Markus Schreiber / AP

Ператрусы праходзяць па справе аб «Рэабілітацыі нацызму», якую распачалі на пачатку сакавіка: следства лічыць, што праваабаронцы ўносілі нацысцкіх злачынцаў у спісы незаконна рэпрэсаваных асоб.

СК завёў справу аб рэабілітацыі нацызму (арт. 354.1 КК) у дачыненні да «Мемарыяла» на пачатку сакавіка. Справу распачалі супраць яго неўстаноўленых супрацоўнікаў, следства западозрыла іх у тым, што яны «прыраўноўвалі калабарацыяністаў да ахвяр палітычных рэпрэсій і распаўсюджвалі загадзя ілжывыя звесткі аб дзейнасці СССР у гады Другой сусветнай вайне з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі».

«Мемарыял» у 2022 годзе атрымаў разам з беларусам Алесем Бяляцкім нобелеўскую прэмію міра. У Расіі арганізацыя прызнаная замежным агентам і ліквідаваная.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»9

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі каштуюць ягады, гародніна і садавіна на «Камароўцы»3

У Беларусі няма бульбы, а ў Японіі дэфіцыт рысу1

Зяленскі расказаў, чыя зброя выкарыстоўвалася ў аперацыі «Павуцінне»

Ліса перайшла дарогу на зялёнае ў Гродне ВІДЭА

У мінскай краме прадаюць «нарвежскі» сыр ад беларускага вытворцы па 160 рублёў за кілаграм9

Пяць гадоў таму арыштавалі Паўла Севярынца1

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»9

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць