Літаратура33

Рукапісы не гараць… Спадкаемцы не даюць

У гэтым месяцы мусіць выйсці ў свет «Лаура і яе арыгінал», няскончаны англамоўны раман Уладзіміра Набокава.

У гэтым месяцы мусіць выйсці ў свет «Лаура і яе арыгінал», няскончаны англамоўны раман Уладзіміра Набокава.
Пасля таго, як рукапіс праляжаў колькі дзесяцігоддзяў у сэйфе, сын пісьменніка, Дзмітры, нарэшце вырашыў не паслухацца бацькавага запавету спаліць твор.

Дзмітры Набокаў, былы оперны спявак і аўтагоншчык, 30 гадоў зводзіў з розуму сусветную літаратурную супольнасць сваімі ваганнямі наконт бацькавай спадчыны. То ён казаў, што раман трэба спаліць, то намякаў, што з сэксуальнага гледзішча нікім, акрамя яго, не чытаны «Лаура і яе арыгінал» больш дзёрзкі за скандальную «Лаліту». Нарэшце, паўтара года таму малодшы Набокаў нарэшце пагадзіўся выдаць 80-старонкавы бацькавы твор.

Уладзімір Набокаў пісаў свой апошні раман у 1977 годзе ў швейцарскім шпіталі. Рабіў ён тое, як зазвычай, алоўкам на перфакартках.
Убачыўшы, што раман не ўдасца завершыць, загадаў жонцы Веры знішчыць карткі пасля яго смерці, але ж тая не паслухалася мужа. Вера памёрла ў 1992 годзе, пакінуўшы рашэнне аб знішчэнні твора на сыновае ўзважанне. І вось 17 лістапада 2009 года, 32 гады пасля смерці Набокава, у свет выходзіць яго новы раман.

Уладзімір Набокаў - адзін з самых значных пісьменнікаў ХХ стагоддзя. Ён нарадзіўся ў 1899 годзе ў Санкт-Пецярбургу. У 1919 пакінуў Савецкую Расію. Жыў у Брытаніі, Берліне і Парыжы, а ў 1940 годзе іміграваў у ЗША. У Амерыцы выдатна і адметна выкладаў расійскую і еўрапейскую літаратуры на кафедрах розных універсітэтаў. Ад 1960 да смерці жыў у Швейцарыі. Сярод яго кніг: «Абарона Лужына» (1930), , «Камера абскура» (1932), «Запрашэнне на эшафот» (1938). Пісаў аднолькава добра па-англійску і па-расійску. Бліскуча з'ангельшчыў пушкінскага «Яўгенія Анегіна».

Але ж сусветную славу Набокаву прынёс раман «Лаліта» , які выклікаў буру грамадскага абурэння, бо апісваў эратычныя стасункі паміж сталым мужчынам і 12-гадовым дзяўчом. Аднак нават самыя зацятыя рупліўцы маралі прызнаваліся, што гутарка вядзецца пра сапраўдны літаратурны шэдэўр.

Чытаць яшчэ:

Апавяданні Ўладзіміра Набокава па-беларуску на knihi.com.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сакрэт даўгалецця: чаму так шмат японцаў жывуць даўжэй за 100 гадоў5

Сёстрам Груздзевым не дазволілі выступіць на галоўным форуме ў Дзень адзінства, а падпісчыкі западозрылі іх у здрадзе13

Ізраіль унёс у чорны спіс сотні крыптакашалькоў, меркавана, звязаных з іранскімі спецслужбамі. Заблакаваныя $1,5 мільёна2

Саша Філіпенка: Статкевіч — глыба, але ў Беларусі ўжо дастаткова Мандэлаў на квадратны метр53

У Беларусь з Грэцыі прыбыла прадстаўнічая кітайская дэлегацыя12

Амерыканскую спявачку, якая падтрымлівае ЛГБТ, у апошні момант знялі з расійскага конкурса «Інтэрбачанне»2

Прэзідэнт Чэхіі: Расійскія самалёты, якія парушаюць паветраную прастору краін НАТА, трэба збіваць5

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў12

Беларуска расказала, як пасля закрыцця мяжы дабіралася ў Польшчу праз Калінінград5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць