Свет11

У Кітаі рэдактара адной з газет абвінавацілі ў шпіянажы

«Зносіны з замежнікамі як асноўны доказ віны».

Донг Юю, былы рэдактар ​​буйнога кітайскага камуністычнага выдання Guangming Daily. Фота: сям'я Донг Юю

У Кітаі вынеслі абвінавачанне ў шпіянажы высокапастаўленаму рэдактару аднаго з галоўных СМІ Камуністычнай партыі Кітая. Пра гэта паведаміла выданне The New York Times са спасылкай на сям'ю затрыманага рэдактара.

Донг Юю больш за 30 гадоў працаваў у адной з найбуйнейшых кітайскіх праўладных газет Guangming Daily і быў там вельмі аўтарытэтным рэдактарам, які па абавязку службы і для напісання артыкулаў рэгулярна сустракаўся як са звычайнымі замежнікамі, так і з палітычнымі дзеячамі замежных дзяржаў.

Падчас адной з такіх сустрэч у лютым мінулага года Донг Юю быў арыштаваны кітайскімі спецслужбамі проста на абедзе з японскім дыпламатам (якога, нягледзячы на ​​недатыкальнасць, таксама затрымалі, але потым праз пару гадзін адпусцілі). 

Сваякі рэдактара толькі цяпер вырашылі падзяліцца гэтай гісторыяй, бо дарма спадзяваліся, што Донга Юю ў рэшце рэшт выпусцяць і здымуць абвінавачанні. 

«Па словах членаў ягонай сям'і, якія пажадалі застацца ананімнымі з-за страху помсты, дагэтуль не зразумела, ці стаў 61-гадовы спадар Донг мішэнню за яго ліберальныя погляды, кантакты з замежнікамі, ці адразу і тое, і іншае. Адзіным доказам віны, прадстаўленым на дадзены момант, былі яго кантакты з замежнымі дыпламатамі і наяўнасць замежных акадэмічных стыпендый, якія той атрымаў раней падчас працы», — піша The New York Times са спасылкай на сям'ю затрыманага рэдактара.

Донг Юю з'яўляецца чалавекам ліберальных поглядаў, які, нягледзячы на ​​працу ў адной з галоўных праўладных газет, пісаў крытычныя артыкулы ў адносінах да Камуністычнай партыі Кітая і не замоўчваў праблем палітычнага, сацыяльнага, эканамічнага і гістарычнага напрамкаў (пісаў ён артыкулы і для замежных выданняў, такіх як The New York Times, The Times і інш.).

Напрыклад, ён звяртаў увагу на неабходнасць прызнання палітычнай адказнасці ўсёй КПК за масавыя рэпрэсіі і людскія ахвяры, якія адбыліся ў Кітаі падчас праўлення Мао Цзэдуна. Таксама Донг Юю выступаў за большую падтрымку бедных кітайскіх студэнтаў, пісаў аб праблемах забруджвання навакольнага асяроддзя, а таксама публічна прасоўваў ідэі вяршэнства закона і незалежнай судовай сістэмы.

Рэдактару на момант арышту заставалася ўсяго тры месяцы да выхаду на пенсію, а цяпер яму пагражае ад 10 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары1

  • Оор
    24.04.2023
    Кітайцы любяць здзеквацца як і маскавіты

Цяпер чытаюць

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў15

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Старшыня парламента Чэхіі выклаў відэа, як дапамагае здымаць украінскі сцяг з будынка6

Служба бяспекі Лукашэнкі не пускала простых мазырчукоў на мост цераз Прыпяць, пакуль той яго адкрываў11

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома12

У Беларусі паставілі першы аўтамат са шкарпэткамі1

Па кнізе беларускі, якая стала бестселерам у нас і ў Расіі, здымуць фільм8

Нямецкі генерал: Расія магла б пачаць невялікую атаку супраць NATO ўжо заўтра4

Расіяне не змогуць атрымліваць шэнгенскія мультывізы11

Памерла вядомая беларуская мастацтвазнаўца Мая Яніцкая3

На базу, дзе стаіць самалёт Трампа, даставілі падазроны пакет з белым парашком. Некалькі чалавек захварэлі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў15

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць