Вайна

Міністр абароны Украіны лічыць, што чаканні ад контрнаступу «крыху перагрэтыя»

«Але гэта нармальна — чаканне поспеху», — мяркуе Аляксей Рэзнікаў.

Аляксей Рэзнікаў. Фота: РБК-Украіна

Міністра абароны Украіны спыталі, ці згодны ён, што чаканні ў грамадстве ад контрнаступу «крыху перагрэтыя», і пытанне, хто «грэе больш»: украінскае грамадства, палітыкум або Захад, піша РБК-Украіна.

«Згодны, што чаканні перагрэтыя. Гэта дакладна перагрэта, усе хочуць чарговай перамогі. Раней не верылі ў перамогу. Раней хацелі, каб Украіна выжыла хоць неяк мінімальна, каб хоць нейкая частка Украіны захавалася. А калі УСУ паказалі поспехі, усе пачалі верыць у перамогу — пасля Змяінага, пасля Кіеўшчыны, Чарнігаўшчыны і Сумшчыны, пасля Харкаўшчыны, Херсона. Хочуць наступнай перамогі. Гэта нармальна, гэта эмоцыі — чаканне поспеху».

На пытанне, ці не бачыць ён шкоды ў гэтым, Рэзнікаў адказаў, што не можа гэта змяніць.

«Мая мама (псіхіятр і псіхатэрапеўт) заўсёды мне казала: «Калі ты не можаш змяніць абставіны, пастарайся змяніць сваё стаўленне да іх». Таму мы ўзгадняем з Генштабам і Ганна Маляр (намесніца міністра абароны Украіны) потым кажа: «Хлопцы, не завышайце ўласныя чаканні, каб потым не было расчаравання. Потым знервуецеся. Не ўсё так проста, гэта вайна. І мала таго, мы вам дакладна не скажам, калі, як і дзе».

Каментары

Цяпер чытаюць

На дарогах з'явіцца новы знак для кіроўцаў

На дарогах з'явіцца новы знак для кіроўцаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску неўзабаве адкрыецца музей піва1

Трамп увёў для іншаземцаў «залатую карту» за $100 тысяч4

Міністарка абароны Літвы заклікала збіваць расійскія знішчальнікі14

У цэнтры Скідзеля лось прабраўся ў двор і з'еў усе буякі4

Украінскі футбаліст, адхілены ад футболу з-за допінгу, збіраецца паўдзельнічаць у будучай Алімпіядзе ў іншай іпастасі1

Украінцы ўдарылі па НПЗ у Саратаўскай і Самарскай абласцях Расіі

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля11

На матч медыялігі ў Мінску прададзена 27 тысяч квіткоў2

Вядучая СТБ каталася на расійскіх нумарах, якія нехта прыляпіў на скотч — і не ведала пра гэта. Цуд растлумачылі ў 1024

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На дарогах з'явіцца новы знак для кіроўцаў

На дарогах з'явіцца новы знак для кіроўцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць