Усяго патроху44

Рэйтынг самых уплывовых людзей свету

Вядомы часопіс «Forbes» склаў рэйтынг самых уплывовых людзей свету. У артыкуле, які суправаджае апублікаваны рэйтынг, гаворыцца, што кандыдатаў на ўключэнне ў спіс самых уплывовых людзей свету адбіралі па некалькіх параметрах.

Найперш ацэньвалася колькасць людзей, на якіх распаўсюджваецца ўплыў таго ці іншага чалавека. Акрамя гэтага, прымаўся пад увагу аб’ём фінансавых сродкаў, кантралюемых удзельнікамі рэйтынгу. Улічвалася і здольнасць кандыдата аказваць уплыў на розныя сферы жыцця.

Стваральнікі рэйтынгу бралі пад увагу таксама і тое, як шырока ўдзельнік спісу выкарыстоўвае свой уплыў. Прыкладам шырокага выкарыстання свайго ўплыву, па версіі «Forbes», можа служыць Уладзімір Пуцін, які «адпраўляе алігархаў за краты, уводзіць войскі ў суседнія краіны і час ад часу перакрывае пастаўкі газу ў Еўропу».

Першая дзесятка самых уплывовых людзей свету выглядае наступным чынам

    1. Барак Абама — прэзыдэнт ЗША
    2. Ху Цзіньтао — краўнік КНР
    3. Уладзімір Пуцін — прэм’ер‑міністр Расіі
    4. Бэн Бернанке — кіраўнік Федэральнай рэзервнай сістэмы ЗША
    5. Сяргей Брын і Лары Пэйдж — заснавальнікі карпарацыі Google
    6. Карлас Хэлу — мексіканскі медыямагнат
    7. Руперт Мэрдак — сусветны медыямагнат
    8. Майкл Дз’юк — дырэктар сеткі супермаркетаў Wall‑Mart
    9. Прынц Султан бін Абдул Азіз Аль Сауд — кароль Саудаўскай Аравіі
    10. Біл Гейтс — заснавальнік Microsoft

На пазіцыю адстае ад Біла Гейтса Папа рымскі Бенедыкт XVI, а адразу за ім размясціўся скандальны італь’янскі прэм’ер і новы сябра кіраўніка Беларусі Сільвіё Берлусконі. У дваццатку увайшлі дзьве жанчыны — Ангела Меркель (15) і Хілары Клінтан (17). Расійскі прэзідэнт Мядзведзеў са сваёй 43‑яй пазіцыяй значна адстае ад Пуціна. На пункт вышэй за Мядзведзева размясціўся нават Ігар Сечын — намеснік Пуціна, які кантралюе нафтавыя даходы Крамля. Замыкае спіс самых уплывовых людзей свету яшчэ адзін сябра Беларусі Уга Чавес. У яго 67‑ая пазіцыя.

Ніхто з нашых суайчыннікаў пакуль у спіс «Forbes» не тапіў.

АП, паводле forbes.com

Каментары4

Цяпер чытаюць

Ціма Беларускіх паехаў у першы вялікі тур пасля хатняй хіміі за наркотыкі — па Расіі1

Ціма Беларускіх паехаў у першы вялікі тур пасля хатняй хіміі за наркотыкі — па Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра ўдзельніцу замаху на генерала ГРУ3

Пратасевіч адказаў, як праца ў КДБ дапамагае на тэлебачанні23

Апублікаванае відэа з месца замаху на генерала ГРУ Аляксеева13

Выканаўцам замаху на генерала Аляксеева быў грамадзянін Расіі. Яго даставілі ў Маскву3

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі9

Стала вядома, хто будзе прадстаўляць Украіну на Еўрабачанні-20266

Сіманьян заснавала прэмію імя свайго памерлага мужа Тыграна Кеасаяна. Каму будзе даваць?3

Silva Rerum зменіць вашы ўяўленні пра Вялікае Княства, Рэч Паспалітую і Вільню24

Пры наведванні Кітая будзьце асцярожны з сэксам. Вас могуць здымаць схаванай камерай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціма Беларускіх паехаў у першы вялікі тур пасля хатняй хіміі за наркотыкі — па Расіі1

Ціма Беларускіх паехаў у першы вялікі тур пасля хатняй хіміі за наркотыкі — па Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць