Свет

Нацгвардзейцу афіцыйна выставілі абвінавачанні ў зліве сакрэтных дакументаў ЗША. Яму пагражае да 60 гадоў пазбаўлення волі

«Нанёс вельмі сур'ёзную шкоду нацыянальнай бяспецы ЗША. Раскрыў высокасакрэтную інфармацыю аб статусе канфлікту паміж Украінай і Расіяй».

21-гадовы Джэк Тэйшэйра. Фота: сацыяльныя сеткі

Амерыканскі нацгвардзеец Джэк Тэйшэйра быў афіцыйна абвінавачаны ва ўчыненні крымінальнага злачынства з-за раскрыцця зместу высокасакрэтных вайсковых дакументаў. Пра гэта паведаміла агенцтва Associated Press са спасылкай на Міністэрства юстыцыі ЗША.

Абвінавачанні былі выстаўленыя па шасці пунктах, кожны з якіх паасобку цягне пакаранне да 10 гадоў пазбаўлення волі. Гэта значыць, што агулам Тэйшэйра пагражае да 60 гадоў зняволення.

У віну нацгвардзейцу ставіцца раскрыццё зместу «вельмі значных» вайсковых дакументаў амерыканскай выведкі, у якіх фігуравала інфармацыя аб статусе расійска-ўкраінскай вайны і непублічныя звесткі аб знешняй палітыцы не толькі ЗША, але і многіх іншых дзяржаў.

«Джэк Тэйшэйра скарыстаўся сваім доступам да сакрэтнай інфармацыі для зламыснага распаўсюджвання вельмі значных разведданых ЗША аб вайне ва Украіне і знешняй палітыцы замежных краін у перыяд з лістапада 2022-га па красавік 2023-га, чым нанёс вельмі сур'ёзную шкоду нацыянальнай бяспецы Злучаных Штатаў», — гаворыцца ў абвінаваўчай пастанове.

Акрамя працяглага зняволення, хлопцу таксама пагражае штраф памерам да 250 тысяч даляраў за прычыненне шкоды нацыянальным інтарэсам ЗША.

Нагадаем, што ў пачатку красавіка праз сацсетку Discord у інтэрнэце сталі распаўсюджвацца сакрэтныя дакументы амерыканскай выведкі, якія пралілі святло на закрыты бок знешняй і ўнутранай палітыкі многіх краін свету, у тым ліку невядомыя раней сусветнай грамадскасці дэталі вайны ва Украіне.

У тых дакументах змяшчалася сакрэтная інфармацыя і пра Беларусь, падрабязнасці можна прачытаць у наступных артыкулах.

Улады ЗША арыштавалі 21-гадовага малодшага афіцэра і лётчыка Нацыянальнай гвардыі Джэка Тэйшэйра, які ў рамках службы меў доступ да сакрэтнай інфармацыі і зліваў яе для таго, каб прадэманстраваць людзям сваю значнасць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю41

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю

Усе навіны →
Усе навіны

Памер экспарту лунінецкага фермера ў Расію ўпершыню перасягнуў 10 мільёнаў даляраў2

Маладую касплэйшчыцу кінулі ў калонію за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»8

Пад Мінскам машына сутыкнулася з матацыклам ВІДЭА

У Мінску праходзіць велакарнавал «Viva Ровар» ФОТЫ2

Брэсцкія памежнікі не прапусцілі без чаргі інваліда з Расіі — былога прэс-сакратара паліцыі Інгушэціі. Ён абураны10

Макрон заклікаў стварыць «кааліцыю незалежных» і не глядзець на Вашынгтон і Пекін4

Чарэшні на Камароўцы патаннелі ўтрая. Чым яшчэ выгадна закупіцца?2

Паўлючэнка: Вольга Сямашка хацела атрымаць для аўдыту менавіта фонд «Разам»21

Папулярная актрыса выпусціла мыла з вадой з уласнай ванны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю41

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць