Грамадства44

Улады паабяцалі Гуджэроці дапамагчы ў аднаўленні касцёла ў Будславе

Дзяржава дапаможа ў аднаўленні святыні ў Будславе. Пра гэта заявіў старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын 1 ліпеня на сустрэчы з папскім легатам арцыбіскупам Клаўдзіа Гуджэроці.

На фэсце ў Будславе 1 ліпеня 2023 года. Фота Вячаслава Цуранава / «Мінская праўда»

Клаўдзіа Гуджэроці прыбыў у Беларусь у якасці спецыяльнага пасланніка Папы Рымскага Францішка для ўдзелу ў святкаваннях, прымеркаваных да 25-й гадавіны Каранацыі абраза Маці Божай Будслаўскай.

Штогадовы Будслаўскі фэст сёлета праходзіць з 30 чэрвеня па 1 ліпеня і быў прымеркаваны да 25-годдзя каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай.

Сустрэча папскага легата з кіраўніком Мінскай вобласці адбылася ў касцёле ў Будславе. 

«Дзяржава гатовая паўдзельнічаць у аднаўленні храма. Трэба падрыхтаваць праектную дакументацыю, каб у наступным годзе можна было ўжо выдзяляць фінансаванне», — сказаў старшыня Мінскага аблвыканкама.

Якія саступкі на карысць беларускага рэжыму з боку Ватыкана і Каталіцкай царквы ў Беларусі ўзамен прапанаваў Гуджэроці, не паведамляецца. 

Таксама на сустрэчы абмяркоўвалася прыцягненне ў Будслаў турыстаў і пілігрымаў, у тым ліку з Заходняй Еўропы, бо ім «можа быць цікава не толькі ўбачыць касцёл, але і пабываць у іншых кутках Нарачанскага краю, паглядзець прыродную прыгажосць».

Пажар у будслаўскім касцёле адбыўся ў маі 2021 года, у выніку якога згарэў дах. Для рамонту касцёла пасля таго былі адкрытыя дабрачынныя рахункі. Планы па рэстаўрацыі пасля пажару распісаныя на 11 гадоў.

Каментары4

  • mikola
    01.07.2023
    Nihai getyja Ulady dazvoljac adczynic Czyrvony Kasciol u Mensku !
  • аматарка Чорнага квадрату
    01.07.2023
    а мне не падабаецца гэты касцёл
    ён нейкі неізяшчны
  • Ппкуаепп
    04.07.2023
    Пайшла вон недадзяржава двухсотдаляравыя заробкі!

Цяпер чытаюць

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж43

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Усе навіны →
Усе навіны

«Кава стане раскошай». Беларусы шакаваныя цэнамі ў крамах16

«Апантанасці геапалітыкай, як у Расіі, у нас сёння няма». Гісторык паразважаў, ці перажывуць беларусы «русский мир»16

Рубіа патлумачыў заяву Трампа пра зброю для Украіны за кошт НАТА

«Горад працоўнай славы 1941—1945». У Баранавічах адкрылі манумент з дзіўнай назвай9

У Беларусі і Расіі распрацуюць штучны інтэлект з традыцыйнымі каштоўнасцямі4

Асудзілі за «садзеянне экстрэмізму» былога дырэктара школы

Вучоныя знайшлі агромністае радовішча золата, якое змяшчае 99,999% усяго золата планеты8

У Польшчы адбылося ДТЗ з аўтобусам, поўным беларусаў3

Макрон заявіў пра гатоўнасць адправіць ва Украіну 50 тысяч вайскоўцаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж43

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць