Усяго патроху99

Украінская чыгунка тэстуе жаночыя купэ — вось якая рэакцыя

Продаж квіткоў у першыя купэ для жанчын Украінская чыгунка пачала 12 чэрвеня.

Фота: «Укрзалізниця»

Чатыры рэйсы з жаночымі купэ ўжо зрабілі поўны круг па маршруце, як паведамляе «Укрзалізниця» (Украінская чыгунка).

«Ініцыятыву прынялі вельмі станоўча ва ўсіх гарадах старту, а гэта Харкаў, Днепр, Крывы Рог, Кіеў, Ужгарад, Ясіня, Трускавец і некалькі дзясяткаў гарадоў на маршруце. «Уварванняў» і правакацый, якія нам дзе-нідзе актыўна абяцалі, не зафіксавана», — паведамілі ва Украінскай чыгунцы.

Некалькі квіткоў у жаночыя купэ было памылкова прададзена мужчынам.

«Мы ўжо знайшлі прычыну і ліквідавалі яе, а хлопцаў і дзяўчат па ўзаемнай згодзе рассадзілі па асобных купэ», — патлумачылі сітуацыю.

Украінская чыгунка адзначае, што цана вагонаў з жаночымі купэ ніяк не вышэйшая, самі гэтыя купэ таксама не адрозніваюцца («каб не ствараць адчуванні штучных прывілеяў»).

Квіткі ў жаночыя купэ прадаюць толькі ў дадатку Украінскай чыгункі.

Петыцыю аб стварэнні такіх купэ Кабінет міністраў Украіны зарэгістраваў у маі.

Каментары9

  • ІМЯ
    03.07.2023
    А мужчынскія купэ бываюць? Калі не, то чаму?
  • Кандуктар
    03.07.2023
    На Беларусі, дарэчы, даўно такое ёсць. І карыстаецца попытам, бо жанчынам часам хочацца проста спакойна даехаць з пункта А ў пункт Б, а не слухаць тупыя падкаты ад жэнцельмэнаў, ад якіх смярдзіць перагарам, шкарпэткамі ці ябацькізмам галаўнога мозгу
  • Пратестун
    03.07.2023
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Футбаліст, якога выклікалі ў зборную Беларусі, забіў свайго брата, таксама футбаліста. Яму далі 9 гадоў

Футбаліст, якога выклікалі ў зборную Беларусі, забіў свайго брата, таксама футбаліста. Яму далі 9 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Брэсцкі школьнік перамог у Міжнароднай геаграфічнай алімпіядзе. Яго мама расказала, як вырасцілі генія14

На Валааме, дзе нядаўна былі Лукашэнка з Пуціным, павесілі фрэску, як расійскі вайсковец з Z перавязвае параненага ўкраінскага салдата20

Армяніна, які сядзіць больш за 20 гадоў за стварэнне ў Гомелі злачыннай групоўкі, асудзілі яшчэ за тры жорсткія забойствы5

Топ-спецыялістку па маркетынгу з МТБанка асудзілі за ўдзел у пратэстах5

Некаторых мужчын называюць «каструльшчыкамі». Хто гэта?15

Легендарная журналістка Любоў Лунёва расказала пра Віктара Лукашэнку і аднакурснікаў, стварэнне «Вясны» і палітычны бамонд35

У палон трапіў 50-гадовы беларус, які ваяваў за Расію4

Беларускі гінеколаг у Варшаве Ганна Каско ў мінулым месяцы зарабіла $45 тысяч23

Буданаў: Лукашэнка не згаджаецца даваць калідор расейцам12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Футбаліст, якога выклікалі ў зборную Беларусі, забіў свайго брата, таксама футбаліста. Яму далі 9 гадоў

Футбаліст, якога выклікалі ў зборную Беларусі, забіў свайго брата, таксама футбаліста. Яму далі 9 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць