Свет33

Украіна ўнесла ў спіс міжнародных спонсараў вайны вядомую кампанію — вы дакладна карысталіся яе прадукцыяй

Нацыянальнае агенцтва па прадухіленні карупцыі Украіны ўнесла брытанскую карпарацыю Unilever у пералік міжнародных спонсараў вайны. Кампанія — адзін з сусветных лідараў на рынку прадуктаў харчавання і тавараў бытавой хіміі.

Фота: AP Photo / Tatan Syuflana

Кампаніі належыць больш за 400 брэндаў, прадукцыя выпускаецца на 280 прадпрыемствах, сярод якіх Domestos, Axe, Rexona, Dove, Calve, Rama, Brooke Bond, Lipton, Crème Bonjour, CIF, Knorr, Sunsilk, Timotei, CLEAR, «Чыстая лінія» і іншыя.

Падставай стала тое, што, працуючы ў Расіі, кампанія плаціць значныя падаткі ў расійскі дзяржбюджэт, чым падтрымлівае эканоміку агрэсара і робіць свой унёсак у працяг вайны Расіі супраць Украіны, як лічыць Нацыянальнае агенцтва.

Адзначаецца, што ў Расіі ва Unilever працуе больш за 3000 супрацоўнікаў. У 2022 годзе на долю расійскага бізнэсу прыйшлося 1,4% абароту Unilever і 2% яе чыстага прыбытку, які ў 2022 годзе вырас на 24,9% у параўнанні з 2021-м і склаў €8,03 млрд. Выручка кампаніі вырасла да €60,1 млрд (+14,5%). Продаж Unilever вырас ва ўсіх катэгорыях, больш за ўсё — продаж касметыкі (+20,8%).

Пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну кампанія паабяцала прыпыніць імпарт і экспарт сваёй прадукцыі ў Расію і з яе, а таксама спыніць усе медыйныя і рэкламныя выдаткі. Аднак на працягу года вайны прыбытак Unilever Russia падвоіўся з 4,8 млрд рублёў (€56 млн) у 2021 годзе да больш за 9,2 млрд рублёў (€108 млн) у мінулым годзе.

Падаткаў у бюджэт РФ за 2022 год ТАА «Юнілевер Русь» заплаціла каля $50 млн.

Каментары3

  • Правдоруб
    03.07.2023
    Domestos, Axe, Rexona, Dove, Calve, Rama, Brooke Bond, Lipton, Crème Bonjour, CIF, Knorr, Sunsilk, Timotei, CLEAR, «Чыстая лінія» і іншыя
    Лично я ничего из этого дерьма не покупаю.
    Дешевая химическая дрянь!
  • ром
    03.07.2023
    А агенцыя против карупцыи прычым тут?? Не дали на лапу??
  • Джордж
    03.07.2023
    Смех, вось цяпер карупцыі не будзе. Зе Ермак атакуе

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара37

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара

Усе навіны →
Усе навіны

Настаўнікам у школах забаранілі карыстацца мабільнымі тэлефонамі падчас урокаў3

«Ультраэкзотыка для самотнага турыста». Ці зацікавіць Іран беларусаў і ці паедуць турысты з Ірана ў Беларусь1

Паглядзіце, якія рэчы стварылі беларускія дызайнеркі, натхняючыся Палессем і пераасэнсоўваючы асабісты боль5

Сярожамі і Валодзямі цяпер называюць зрэдзьчас5

У ЗША бяздомны мужчына забіў 23-гадовую ўкраінскую мастачку і мадэль5

Археолагі пастарылі Менск на 70 гадоў4

«Усё так ці інакш будзе вырашацца на полі бою». Чым будзе займацца новая кіраўніца Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне?17

У Гродне маланка ўдарыла проста перад жанчынай2

Ціханоўская сустрэнецца з міністрамі замежных спраў ЕС6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара37

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць