Спорт11

«Штутгарт» і Глеба сілай накармілі аспірынам

«Штутгарт», за які выступае беларус Аляксандр Глеб, у 14-м туры футбольнага чэмпіянату Германіі быў біты 29 лістапада ў гасцях леверкузенскім «Баерам» -- 0:4.

Хет-трык у «аспірынавых» на рахунку Штэфана Кіслінга, яшчэ адзін гол забіў швейцарац Эрэн Дэрдзіёк. Беларускі паўабаронца Аляксандр Глеб правёў на полі ўвесь матч.

Параза адкінула «Штутгарт» на перадапошняе, 17-е месца.

У клуба на рахунку 11 балаў (дзве перамогі, пяць нічыіх і шэсць паразаў, баланс мячоў 11—16). Зусім справы швах у берлінскай «Герты» – у яе 5 балаў.

«Штутгарт» у бундэслізе не выйграваў з сёмага туру, калі знішчыў у гасцях «Айнтрахт» – 3:0. Праўда, у сераду ў Лізе чэмпіёнаў ён перамог у гасцях «Рэйнджэрс» – 2:0. Але, відаць, адстаўка галоўнага трэнера клуба Маркуса Бабеля не за гарамі.

***

15 і 16-я месцы ў бундэслізе дзеляць «Нюрнберг» і «Бохум (12 балаў). У «Кёльна» – 13 балаў. Лідзіруе ж у бундэслізе «Баер», што мае 30 балаў.

У наступным туры «Штутгарт» 5 снежня дома згуляе з «Бохумам», гэта добры шанец пакінуць зону вылета.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Усе навіны →
Усе навіны

«Нью Глен» адправіўся да Марса. Blue Origin Джэфа Безаса паспяхова запусціла ракету са спадарожнікамі НАСА

У Швецыі рэзка ўзрасла колькасць сэксуальна залежных людзей. Усё пачалося з публікацыі кнігі3

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі37

Украіна ўпершыню афіцыйна ўжыла ракеты «Фламінга»13

У Віцебску хочуць прадаць праз аўкцыён частку чыгуначнага вакзала2

Дзяўчына з Эквадора здзівілася «беларускім тэхналогіям» пры сушэнні посуду8

У расійскай Дзярждуме высветлілі, што Чабурашка быў яўрэем17

«Лукашэнка-стайл». Генпракурор Польшчы выйшаў публічна пасячы дровы і даў нагоду для кпінаў9

У мінскіх жылых дамах расставяць яшчэ 20 тысяч відэакамер4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць