У Мінску пачынаюць судзіць спявачку Патрыцыю Свіціну. Яна адмовілася ад лукашэнкаўскай стыпендыі
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска пачынаюць судзіць спявачку Патрыцыю Свіціну. Яе абвінавачваюць паводле «народнага» артыкула 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Справу будзе разглядаць суддзя Вікторыя Шабуня, паведамляюць праваабаронцы.

Відэа з дзяўчынай з'явілася 18 мая. На ім дзяўчына расказвала, што «ўдзельнічала ў пратэстах», «выходзіла на дарогі» і ў складзе калоны «перакрывала рух транспарту».
Таксама яна казала, што публікавала ў сацсетках «негатыўныя паведамленні» пра сілавікоў, аб «спецаперацыі, якая праводзіцца на тэрыторыі Украіны» і «распальвала варожасць і нянавісць паміж славянскімі народамі».
Патрыцыя — спявачка, якая з'яўлялася лаўрэаткай стыпендыі Лукашэнкі па падтрымцы таленавітай моладзі, але адмовілася ад яе.
Каментары