Грамадства44

Не менш за 46 700 затрыманых за тры гады, больш за 5 мільёнаў рублёў штрафу

«Вясна» распавядае пра адміністрацыйны пераслед за апошнія тры гады, што мінулі з 9 жніўня 2020 года.

Фота: «Наша Ніва»

Па інфармацыі праваабаронцаў, за апошнія тры гады было затрымана не менш за 46 700 чалавек. Але гэтая лічба дакладна значна большая, бо правабаронцы, на жаль, не заўсёды атрымліваюць інфармацыю пра рэпрэсіі і пераслед беларусаў.

Беларускія суды прызначылі не менш за 7560 штрафаў. Агульная сума склала 5 090 295 рублёў (больш за 1 615 000 даляраў).

Таксама суддзі прызначылі мінімум 13 315 арыштаў. Агулам у ізалятарах беларусы адбылі 134 356 сутак. Пры гэтым, паводле звестак праваабаронцаў, з розных прычынаў спынілі толькі 173 справы.

Цягам трох гадоў людзей кожны дзень кідаюць за краты ў нечалавечыя ўмовы без сродкаў гігіены і зменнага адзення. Людзі, якіх утрымліваюць у няволі па тры месяцы, бываюць на свежым паветры толькі тады, калі іх вязуць у РУУС складаць новы пратакол.

Камеры ўвесь час перапоўненыя, таму людзям даводзіцца спаць на падлозе, пад ложкамі, на лаўцы. Ім не выдаюць пасцельнай бялізны, не выводзяць у душ і на шпацыр. У камеры саджаюць бяздомных людзей у якасці дадатковага ціску. Ноччу і днём бесперапынна гарыць святло.

Мыла і туалетную паперу затрыманым даводзіцца выпрошваць у адміністрацыі. Часам іх не выдаюць два-тры дні запар.

Праз «вока» і відэаназіранне ў камерах за кожным дзеяннем затрыманых сочаць дзяжурныя. Цёплай вады няма, а тую, што цячэ з-пад крана, вельмі не рэкамендуецца піць.

Тым, каго забіраюць з дома, не дазваляюць узяць нават сродкі гігіены, таму яны прыдумваюць новыя спосабы, як, напрыклад, пачысціць зубы тымі рэчамі, якія ёсць у камеры. Перадачы да людзей не даходзяць.

Медыцынская дапамога не аказваецца, пры тым, што шмат людзей трапляюць на Акрэсціна моцна збітымі. Адзіная крыніца інфармацыі — новыя сукамернікі, якіх закідваюць штодзённа. Гэтыя ўмовы праваабаронцамі расцэньваюцца як катаванні.

Каментары4

  • Узаимная любоф
    09.08.2023
    И это тот каторава абрав и любит народ. Который сипит, што усёдоя народу, асобена пытки, аресты и убийства.
    Любит люто, очень люто любит.
    Народ атвячает такой же лютой любоую
  • оГо
    09.08.2023
    Дык гэта дакладны лік удзельнікаў пратэстаў "на піку" (па версіі лукі і прапаганды)! Усіх жа пералавілі - астанавітес (с) Ці яны пачалі здагадвацца, што ненавідзяць іх значна болей беларусаў?
  • Глеб Жэглоў
    11.08.2023
    Гэта толькі штрафы, але ж яшчэ плацілі пад прымусам за данаты. За данаты суммы так сама немалыя. Але ж лукашысты зараз убачылі масштаб ненавісьці беларусаў да іх. Звальненьні прадалжаюцца (я так сама звольнены "за 2020"). Вось чаму адзін з главароў лукашысцкай банда "губашлёпікаў" заявіў нядаўна, што "беларусы ня зьмірыліся і трэба давіць". Дабаўлю яму: ня толькі ня зьмірыліся, а яшчэ больш разазліліся.

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ9

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі і Трамп збіраюцца абмеркаваць пастаўкі амерыканскай зброі ва Украіну

Расійскі летні наступ: як змянілася сітуацыя ва Украіне за месяц у чэрвені1

Невядомыя называюцца журналістамі жоўтай прэсы і пішуць беларусам з прапановай уступіць у каманду Сяргея Ціханоўскага16

Стала вядома пра вызваленне прэс-сакратара А1 Мікалая Брэдзелева6

На фронце загінуў намеснік галоўнакамандуючага ВМФ Расіі 6

Заўтра стане халадней, а з нядзелі зноў горача11

У Палтаве паказалі наступствы ўдару па горадзе

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня34

Форвард зборнай Партугаліі і «Ліверпуля» Дыёгу Жота загінуў у аўтакатастрофе праз некалькі дзён пасля свайго вяселля1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ9

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць