Ён патануў у возеры Севан.

Фота: Радыё Азатуцюн
У Арменіі загінуў часовы павераны Украіны Аляксандр Сенчанка, які ўзначальваў украінскую дыпламатычную місію ў краіне. Украінскі дыпламат патануў у возеры Севан, піша «Украінская праўда».
Увечары 13 жніўня паступіла інфармацыя аб тым, што на адным з пляжаў возера Севан ратавальнікі падчас дзяжурства за 25 м ад берага заўважылі ў вадзе мужчыну, які тануў.
Ратавальнікі падплылі да гэтага ўчастку, выцягнулі яго з глыбіні прыкладна 1,5 м і даставілі на бераг на маторнай лодцы.
Медыкі, якія прыбылі на месца здарэння, канстатавалі смерць мужчыны.
-
Прэм'ерка Літвы: Мы не пойдзем на змякчэнне санкцый супраць Беларусі, нават калі на нас будуць ціснуць
-
Марк Рутэ абвясціў пра запуск спецыяльнай праграмы НАТА для абароны ўсходняга флангу альянсу
-
У Грузіі затрымалі грузавік з украінскім гексагенам. Ён нібыта быў прызначаны для аперацыі «Павуцінне-2»
Каментары