Усяго патроху66

«Шчаслівая, што з'явіўся ўрок патрыятычнага выхавання!» Як прайшло 1 Верасня для Груздзевых і іншых зорак прапаганды

Чым займаліся зоркі прапаганды ў Дзень ведаў?

Аляксей Талай наведаў сталічную школу № 153, якой летась прысвоілі яго імя. Мяркуючы па відэа, якое паралімпіец апублікаваў у сваім тэлеграм-канале, на сустрэчу з ім запрасілі вучняў пачатковай школы. Нагадаем, што паралімпійца-лукашыста абвінавачваюць у тым, што яго фонд незаконна перавозіць украінскіх дзяцей з часова акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны ў беларускія лагеры для абрусачвання.

Таксама ў Дзень ведаў Талай паспеў прачытаць «матывацыйную прамову» ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізкультуры. Адзін з удзельнікаў сустрэчы апублікаваў у сторыз відэа, дзе паралімпіец распавядае аб тым, як некалькі гадоў таму яго здаровыя аднагодкі разважалі «з півам на пузе» пра спорт.

Алена Ланская ў Дзень ведаў «з непаўторным падарункам творчым гімназістам» адправілася ў сталічную гімназію №75. Туды ж да дзяцей прыйшлі старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Марзалюк і намеснік кіраўніка прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску Уладзімір Жаўняк. Чыноўнікі расказвалі дзецям пра «важныя дасягненні Саюзнай дзяржавы».

Скрын сторыз у інстаграме сясцёр Груздзевых

Валянціна Груздзева, адна са скандальна вядомых сясцёр, калі вяла дачку ў школу, настальгіравала аб тым, якія раней былі песні пра школу — «такія шчырыя, сапраўдныя». «Шчаслівая, што з'явіўся ўрок патрыятычнага выхавання! Вельмі ён патрэбны ў гэты няпросты час», — паведаміла яна падпісчыцам у сторыз.

А вось спявачка Гюнэш Абасава проста пахвалілася тым, што перавяла сына ў новую школу і цяпер ён шчаслівы.

Каментары6

  • Цім
    04.09.2023
    Гэтыя "зоркі", пачуўшы слова "Патриотизм", адразу мысленна лічаць свой будучы ганарар на афіцыйных дзярж-мерапрыемствах.
  • Патрыацічэскі неваспітаннны
    04.09.2023
    На твары ГРУ(ГШ)здзевай адлюстраваўся ўвесь цяжар і складанасць "гэтага няпростага часу". Не дасыпае, відаць, псуту на змагароў наводзіць.
  • Патрыятычнай адукацыі ў Беларусі няма
    04.09.2023
    Афіцыйнае патрыятычнай адукацыі ў Беларусі няма. «Патрыятызм» азначае «любоў да «patria» («бацькаўшчына» на лаціне). Патрыятызм — гэта любоў да Беларусі, а не любоў да дыктатуры Лукашэнкі, ці мёртвага Савецкага Саюзу, ці каляніяльнай мовы чужога ўплыву, імпартаванай ўсходнімі захопнікамі. Беларускія бацькі, вучыце сваіх беларускіх дзяцей беларускаму патрыятызму дома. Вучыце іх любіць Беларусь і ейную мову, культуры й спадчыну. У лукашэнкаўскіх школах гэтаму сапраўднаму беларускаму патрыятызму ня навучаць.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж43

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Усе навіны →
Усе навіны

«Кава стане раскошай». Беларусы шакаваныя цэнамі ў крамах16

«Апантанасці геапалітыкай, як у Расіі, у нас сёння няма». Гісторык паразважаў, ці перажывуць беларусы «русский мир»16

Рубіа патлумачыў заяву Трампа пра зброю для Украіны за кошт НАТА

«Горад працоўнай славы 1941—1945». У Баранавічах адкрылі манумент з дзіўнай назвай9

У Беларусі і Расіі распрацуюць штучны інтэлект з традыцыйнымі каштоўнасцямі4

Асудзілі за «садзеянне экстрэмізму» былога дырэктара школы

Вучоныя знайшлі агромністае радовішча золата, якое змяшчае 99,999% усяго золата планеты8

У Польшчы адбылося ДТЗ з аўтобусам, поўным беларусаў3

Макрон заявіў пра гатоўнасць адправіць ва Украіну 50 тысяч вайскоўцаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж43

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць