Грамадства22

Палітзняволенаму Аляксею Кузьміну прысудзілі 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

У Мінскім гарадскім судзе 18 верасня абвясцілі прысуд палітзняволенаму былому менеджару МТС і салісту музычнага гурта «Закон гуку» Аляксею Кузьміну. Ён праходзіў па гучнай справе «Чорнай кнігі Беларусі». Суд вынес той самы прысуд, які прасіў пракурор — 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Аляксей Кузьмін на судзе 11 верасня. Фота: sb.by

Нягледзячы на тое, што ў ліпені палітвязень вымушана даў прапагандыстам інтэрв'ю з «пакаяннямі», яго ўсё адно судзілі за «дапамогу ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці групай асоб» і «актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». А прысуд не адрозніваецца ад тых, якія звычайна выносяцца па падобных абвінавачваннях.

Аляксея затрымалі 26 кастрычніка 2022 года і змясцілі пад варту. Згодна з версіяй абвінавачання, з 9 жніўня 2020 года да 8 красавіка 2021 года ён, займаючы пасаду начальніка аддзела сістэм прадбілінгу і тарыфікацыі кіравання тэлекам-рашэнняў Дэпартамента інфармацыйных тэхналогій СТАА «МТС» і маючы доступ да асабістай інфармацыі кліентаў аператара мабільнай сувязі, «зліваў» яе ў тэлеграм-каналы «Чорная кніга Беларусі», «Карнікі Беларусі», «Все нарушения!».

Па справе праходзілі не менш за 57 «пацярпелых»: сілавікі, праўладныя журналісты, чыноўнікі, суддзі, пракуроры і члены іх сем'яў. Сярод іх — прапагандыстка Людміла Гладкая, дэпутат Сяргей Клішэвіч, праўладны бізнэсмен Яўген Алексяюк.

Таксама палітвязня судзілі за ўдзел у акцыі пратэсту, доказам якога з'яўляецца ягоны фотаздымак на дарозе.

На судзе Аляксей віну прызнаў цалкам і «раскаяўся» ў здзейсненым. Справу разглядаў суддзя Сяргей Хрыпач.

Каментары2

  • No
    18.09.2023
    На судзе Аляксей віну прызнаў цалкам і «раскаяўся» ў здзейсненым. Справу разглядаў суддзя Сяргей Хрыпач.
    ----------
    Пакаяўся...раскаяўся...навошта? Лукашызм бязлітасны по свёй прыродзе. Не трэба было каяцца катам
  • прл
    18.09.2023
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Усе навіны →
Усе навіны

Вашынгтон паставіў новую дату завяршэння вайны ва Украіне — Bloomberg8

Стала вядомая агульная вартасць усіх зямель Беларусі1

Пяскоў: Мэты вайны ва Украіне не дасягнутыя цалкам4

Румынія прыпыніла выдачу віз беларусам7

Лідара Gods Tower не пусцілі на самалёт на Кіпр, гурт паляцеў без яго10

З раскошным відам на ваду. У сталіцы пачынае фармавацца новы мікрараён, першы дом хутка будзе гатовы6

«Аааа, нарэшце! Мы ўсё думалі, калі ўжо вашы суставы…» Севярынец расказаў, як яго мэтанакіравана мучылі ў зняволенні7

Лукашэнка абнавіў склад камісіі па памілаванні1

Маладая сям’я з Жодзіна расказала, як у чатыры разы скараціла выдаткі на ежу12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць