Здарэнні

Сямейная драма ў Рэчыцы: пенсіянер пасварыўся з жонкай і спаліў агульнае аўто

66-гадовы пенсіянер пакрыўдзіўся на жонку за тое, што яна забараніла яму садзіцца за руль.

Гарыць машына пакрыўджанага на жонку пенсіянера. Скрын відэа пабліка «ЧП Гомель | Новости Гомельской области» ва «Укантакце»

Здарэнне адбылося ў Рэчыцы 17 верасня познім вечарам на вуліцы Маладзёжнай ля дома №10.

Пенсіянер адкаціў машыну падалей ад стаянкі і падпаліў. Калі прыехалі пажарныя, то не падпускаў іх да ахопленага полымем аўтамабіля, пагражаючы прадметам, падобным да нажа.

Узбуджанага мужчыну супакоілі, абліўшы вадою з пажарнага шланга. З месца здарэння яго забрала міліцыя ў кайданках. Цяпер ён у бальніцы.

«З апёкамі рознай ступені цяжкасці быў шпіталізаваны ва ўстанову аховы здароўя пенсіянер 1957 года нараджэння», — паведаміла абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Жыхары шматпавярховіка, у двары якога стаянка, гавораць, што ў аўтамабіля цалкам згарэў салон і задняя частка з багажнікам. Калі машына гарэла, то ўнутры нешта выбухнула.

Па словах відавочцаў, у ёй была каністра з гаручай вадкасцю і цудам не ўзарваўся бензабак. Уладальнік машыны падносіў да яго запальнічку.

Так выглядае машына пенсіянера, пасля таго, як ён яе падпаліў. Фота: primenews.by

Пра пенсіянера жыхары дома кажуць, што перыядычна ён станавіўся нервовым. З жонкай, якая забараняла яму садзіцца за руль, усчыналіся тады канфлікты. 

У дзень здарэння між сужэнцамі адбылася чарговая сварка. Мужчына выгукнуў, што больш жонка машыны не ўбачыць.

Суседзі мяркуюць, што жанчыну адвадзіць мужа ад машыны падбівалі родзічы, каб самім карыстацца ёю.

«Я быў на балконе, калі ён падпальваў машыну. Яна загарэлася з салона. А потым сталі збірацца людзі, якія называлі суседа дурнем. Ён агрызаўся. Мне падалося, што нават хацеў кінуцца ў полымя, калі прыехалі пажарныя і міліцыя», — згадвае начное здарэнне відавочца.

Рэчыцкія паблікі пішуць, што жонка наважылася забраць у мужа ключы ад аўто, бо ён нервова кіраваў ёю. Сямейнай машынаю карысталіся родзічы. Гаспадар пратэставаў, а потым наважыўся спаліць аўтамабіль.

Падпальваць яго мужчына пайшоў нападпітку. Калі міліцыя прывезла яго ў бальніцу, скандаліў. Цяпер мясцовы РАУС праводзіць праверку і вырашае, ці распачынаць крымінальную справу супраць пенсіянера-падпальшчыка.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

У Рэчыцы п'яны пасажыр забіў таксіста

У Віцебску 91-гадовая жанчына атрымала апёкі, падаграваючы чайнік на пліце

80-гадовага дзядулю, які пайшоў у лес у параднай форме, знайшлі

У Слаўгарадскім раёне ад укусу гадзюкі памёр 66-гадовы мужчына

Каментары

Цяпер чытаюць

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс163

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Усе навіны →
Усе навіны

Тут жыла савецкая эліта. У Мінску прадаецца рэдкая кватэра за $720 0005

Дык што за аб'ект ляціць праз Сонечную, які нагадвае кіраваны касмічны карабель? Навукоўцы далі канчатковы адказ6

Стала вядома сутнасць справы Софтклуба5

«Як цяпер з гэтым жыць?» Беларусы знайшлі на доларавай купюры выяву Жлобінскага райвыканкама5

Чарнобыль не дае пра сябе забыць. У грыбах з Веткі радыяцыя перавышала норму ў 82 разы1

Грэф расказаў Пуціну пра існуючую магчымасць атрымаць неўміручасць праз 6‑7 гадоў9

У Брэсце каля шматпавярховіка выкінулі цэлую калонію кажаноў. Гэта вельмі дрэнна 10

Польшча перадала Беларусі ноту аб выдачы асоб, падазраваных у дыверсіях у Польшчы

МЗС аблаяла Літву7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс163

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць