МЗС пра беларусаў у Францыі, якіх затрымлівалі пасля нападу ў школе: Яны ў гасцініцы, плануюць вярнуцца ў Беларусь
У МЗС Беларусі заявілі, што інфармацыя аб затрыманні двух грамадзян Беларусі ў сувязі з нападам у школе ў Францыі не адпавядае рэчаіснасці.

«Беларусы знаходзяцца ў гасцініцы, ніякіх абмежавальных мер да іх не прымалася. У хуткім часе яны плануюць вярнуцца ў Беларусь», — расказалі Sputnik у прэс-службе Міністэрства замежных спраў.
У МЗС адзначылі, што беларуская амбасада ў Францыі знаходзіцца ў кантакце з нашымі суайчыннікамі, а таксама з праваахоўнымі органамі.
Нагадаем, у пятніцу ў французскім горадзе Арас на школу з нажом напаў, меркавана, выхадзец з Чачні, 20-гадовы Махамед Магушкоў. Ён крычаў: «Алах акбар!». Ён забіў настаўніка і параніў некалькіх чалавек.
У дадатак да меркаванага нападніка, пасля панажоўшчыны ў пятніцу затрыманыя некалькі членаў яго сям'і. Была інфармацыя, што сярод затрыманых былі двое беларусаў.
Чыьтайце таксама:
Пасля забойства школьнага настаўніка на поўначы Францыі затрымалі двух беларусаў
Каментары