Грамадства1515

Як змяніўся Мінск за апошнія 15 гадоў ШМАТ ФОТА

Сталіца Беларусі актыўна расце і развіваецца, але гэтыя змены на кароткіх адрэзках выглядаюць нязначнымі, павольнымі. Мы параўналі сённяшнія панарамы Мінска з тымі, што былі зробленыя ў мінулыя дзесяцігоддзі, каб паказаць, наколькі змяніўся горад за гэты час.

За апошнія 15 гадоў у Мінску ўзніклі цэлыя жылыя раёны ў Каменнай Горцы, Дамброўцы, Вяснінцы, Лябяжым, а таксама жылыя комплексы «Мінск Свет», «Маяк Мінска», «Магістр», моцна разбудаваліся Сухарава, Малінаўка, Лошыца, абраслі хмарачосамі праспекты Дзяржынскага і Пераможцаў.

У гэты ж час былі пабудаваныя як вядомыя гандлёвыя цэнтры горада, так і ключавыя дзяржаўныя будынкі, сярод якіх галоўнае месца належыць новай рэзідэнцыі Лукашэнкі. Але значна менш стала зеляніны: частка яе стала ахвярай планаў забудоўшчыкаў, а частка не перажыла пагаршэння экалагічнай абстаноўкі на сталічных вуліцах. 

У 2010 годзе Палаца Незалежнасці Лукашэнкі яшчэ не існавала. Фота: Яндэкс Карты
Праспект Пераможцаў каля ГЦ «Замак». У 2010 годзе не было ні гандлёвага цэнтра, ні паркінга. Фота: Яндэкс Карты
На другім кальцы было поле, дзе пасвіліся коні, а цяпер пасольскі раён і гандлёвы цэнтр. Фота: Яндэкс Карты
Праспект Пераможцаў у бок «Мінск-Арэны». Фота: Яндэкс Карты
За «Мінск-Арэнай» у 2010 годзе не было нічога. Фота: Яндэкс Карты
Ратамская вуліца. Фота: Яндэкс Карты
Рынак «Ждановічы» і жылы раён «Лябяжы». Фота: Яндэкс Карты
Скрыжаванне вуліц Кальварыйскай і Альшэўскага. Фота: Яндэкс Карты
Праспект Пераможцаў каля гасцініцы «Планета». Фота: Яндэкс Карты
У 2010 годзе яшчэ не было хмарачоса на Замчышчы, а замест «Галерэі» быў інтэрнат з шэрай савецкай цэглы. Фота: Яндэкс Карты
Не дабудавалі ў 2010 годзе яшчэ і сумнавядомы «дом Чыжа», які сапсаваў гістарычны цэнтр. Фота: Яндэкс Карты
У 2010 годзе адбудоўвалі Свята-Духаўскую царкву ў Верхнім Горадзе, а касцёл Святога Іосіфа тады яшчэ не вярнуў сабе барочны каларыт. Фота: Яндэкс Карты
Шкляны павільён ВДНГ знеслі і пабудавалі на яго месцы гіганцкі гандлёва-забаўляльны цэнтр. Фота: Яндэкс Карты
З Траецкага манастыра з'ехала гарадская бальніца, а тэрыторыю перад ёй рэканструявалі ў Старатраецкую плошчу. Фота: Яндэкс Карты
Да пераезду ў будынак Ленінскай бібліятэкі Савета Рэспублікі вакол яго было шмат зеляніны. Фота: Яндэкс Карты 
Спрэчная рэканструкцыя ператварыла Камсамольскую ў пешаходную вуліцу. Фота: Яндэкс Карты
Сучаснае аблічча здабыў стадыён «Дынама». Фота: Яндэкс Карты
А зялёныя ваколіцы стадыёна пайшлі пад знос дзеля бізнэс-забудовы. Фота: Яндэкс Карты
У 2010-я гады фарміравалася цяперашняе аблічча Прывакзальнай плошчы. Фота: Яндэкс Карты
Праспект Дзяржынскага карэнным чынам змяніўся як у бок цэнтра горада… Фота: Яндэкс Карты
… так і ў бок ад цэнтра. Фота: Яндэкс Карты
На месцы будынка Беларускага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі з'явілася новая вуліца Бялградская і жыллёвы комплекс «Мінск Свет». Фота: Яндэкс Карты
Вуліца Аэрадромная абрасла гмахамі. Фота: Яндэкс Карты
Малінаўка пайшла тым жа шляхам. Фота: Яндэкс Карты
На месцы балота за 15-м корпусам БНТУ вырас жылы комплекс «Магістр». Фота: Яндэкс Карты
Забудова па вуліцы Юрыя Семянякі ў Сухараве. Фота: Яндэкс Карты
Нічога не было і на Налібоцкай вуліцы ў Каменнай Горцы. Фота: Яндэкс Карты
Разбудавалася тэрыторыя за чыгуначным вакзалам. Фота: Яндэкс Карты
На месцы яблыневага саду за Нацыянальнай бібліятэкай вырас бетонны «Маяк Мінска». Фота: Яндэкс Карты
Краявід Маскоўскага аўтавакзала на доўгі час замяніў даўгабуд «Газпрама». Фота: Яндэкс Карты

Каментары15

  • Шабанок
    18.10.2023
    Як пахарашэў Мінск пры Ціханоўскай!
  • СV
    18.10.2023
    Мяркуючы па колькасці чалавейнікаў, у Мінск ужо пераехала ўся Беларусь 
  • mikola
    18.10.2023
    Zusim zruinavali Gorad.....idyioty....

Цяпер чытаюць

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»2

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Усе навіны →
Усе навіны

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля11

На матч медыялігі ў Мінску прададзена 27 тысяч квіткоў2

Вядучая СТБ каталася на расійскіх нумарах, якія нехта прыляпіў на скотч — і не ведала пра гэта. Цуд растлумачылі ў 1024

Трупы хатніх жывёл пачалі знаходзіць у Мінску2

Выступ гурта «Тэхналогія», які планаваўся сёння ў Плешчаніцах, адменены3

Кучук: Я два разы плакаў у камеры наўзрыд, каб зняць псіхалагічную напругу

Ціханоўская ляціць у ЗША. Што там плануецца?13

У вёсцы пад Мінскам прадаюць катэдж з лазняй, падобнай на гасцінічны нумар1

У манастыр Наталля Пяткевіч падабрала да хустачкі французскае паліто18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»2

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць