Грамадства11

Былога палітвязня Андрэя Кудзіка пакаралі за віншаванне Украіны з Днём незалежнасці

Былому палітвязню Андрэю Кудзіку прызначылі 15 сутак арышту за віншаванне Украіны з Днём незалежнасці ў тыктоку. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Андрэй Кудзік

Справу Кудзіка 19 кастрычніка ў судзе Вілейскага раёна разглядала суддзя Алена Ахметава. Андрэя абвінавацілі ў тым, што 24 жніўня ён размясціў на сваёй старонцы ў тыктоку свае фотаздымкі з подпісам «З Днём Незалежнасці, Украіна». Гэта палічылі «несанкцыянаваным пікетаваннем».

Кудзік на судзе віны не прызнаў і распавёў, што ўбачыў 24 жніўня віншаванне Украіны з Днём незалежнасці Лукашэнкам і таксама вырашыў павіншаваць суседні народ.

У выніку суддзя Ахметава прызначыла былому палітвязню 15 сутак арышту. Як адзначыў на сваёй старонцы Андрэй, пасля суда яго адпусцілі дамоў.

Актывіста з Вілейкі Андрэя Кудзіка неаднаразова пераследавалі за пікетаванне і выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі на працягу 2020 і 2021 гадоў: затрымлівалі, штрафавалі, арыштоўвалі. 9 жніўня 2021 года яго зноў затрымалі і агулам асудзілі на 90 сутак адміністрацыйнага арышту, якія ён адбываў у невыносных умовах ізалятараў Вілейкі і Смалявічаў. Пасля адбывання арышту Андрэй на волю так і не выйшаў. 

У судзе Заводскага раёна Мінска 16 лютага 2022 года Андрэю Кудзіку прысудзілі 2 гады калоніі паводле ч. 1 арт. 342 КК. На судзе актывіст не прызнаў віны і адмовіўся ад дачы паказанняў. На волю ён выйшаў 18 ліпеня 2023 года.

Каментары1

  • Лёлік з-пад Лімасола
    19.10.2023
    Прабачце, а адрэса суддзі і пракурора ёсьць у чорная кнізе?
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў7

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Камандуючым сіламі NATO ў Еўропе можа стаць нашчадак беларускіх імігрантаў у ЗША10

Турцыя — ад 1600 еўра, Егіпет — каля 1800 долараў, і «танны» Тайланд. Колькі каштуе летні адпачынак з вылетам з Мінска

Выйшаў «Ліла і Сціч» — на дзіва кранальны фільм, які выбіўся ў топ па зборах у пракаце

Верхні горад і Ракаўскае прадмесце чакае вялікае пераўтварэнне. Што зменіцца?3

Актывісты Greenpeace у Парыжы скралі з музея васковую фігуру Макрона і прынеслі яе да пасольства Расіі1

Ці атрымаецца ва ўладаў вярнуць дзяцей мігрантаў у беларускія школы? Наўрад ці, але яны спрабуюць — прымусова37

Украіна пачала вытворчасць дронаў-перахопнікаў для змагання з шахедамі1

Дональд Туск звернецца да Сейма з просьбай пра вотум даверу для ўрада

Зянон Пазняк адправіў сардэчныя віншаванні Каралю Наўроцкаму57

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў7

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць