Спорт33

Памерла славутая лыжніца і біятланістка Анфіса Разцова

На 59-м годзе жыцця памерла адзіная ў гісторыі алімпійская чэмпіёнка ў лыжных гонках і біятлоне, расіянка Анфіса Разцова.

Расійскія СМІ паведамляюць, што Разцова памерла ў рэанімацыі. Канкрэтныя прычыны, чаму яна туды трапіла, пакуль не называюцца. Вядома, аднак, што ў сакавіку ў яе быў сардэчны прыступ.

Анфіса Разцова — адзіная спартсменка, якая выйграла алімпійскае золата і ў біятлоне, і ў лыжах. Да 2018 года яна была адзінай спартсменкай з залатымі медалямі гульняў у двух зімовых відах, пакуль чэшка Эстэр Ледэцка не перамагла на Алімпіядзе ў паўднёвакарэйскім Пхёнчхане ў гарналыжным спорце і сноўбордзе.

Залаты медаль у лыжных гонках Анфіса Разцова заваявала на Зімовай Алімпіядзе 1988 года ў канадскім Калгары ў складзе эстафетнай каманды СССР. Пасля таго яна змяніла спецыялізацыю, дадаўшы да лыжаў вінтоўку і перайшоўшы ў біятлон. Як былая прафесійная лыжніца, яна адзначалася вельмі хуткім праходжаннем дыстанцыі, у гэтым ёй не было роўных. У той жа час слабым месцам спартсменкі была вельмі нестабільная стральба, промахаў яна рабіла вельмі шмат. Але калі ўдавалася абысціся толькі некалькімі — то перамога была практычна гарантаваная.

Так адбылося на дзвюх Алімпіядах: у 1992 годзе ў французскім Альбервілі, дзе Разцова перамагла ў спрынтарскай індывідуальнай гонцы, выступаючы за Аб'яднаную каманду былых рэспублік СССР, і ў 1994-м у нарвежскім Лілехамеры, дзе яна вырвала перамогу для зборнай Расіі на апошнім этапе драматычнай эстафетнай гонкі. Праўда, апошняму вельмі дапамог правал на тым жа апошнім этапе прадстаўніцы каманды Германіі Анцье Мізерскі, якая з-за промахаў пабегла ажно шэсць штрафных кругоў і тым самым пазбавіла сваю каманду ўжо, здавалася б, гарантаваных залатых медалёў.

Каментары3

  • андруша
    20.10.2023
    сразу написали что злоупотребляла алко а потом не сало этой записи. чудеса
  • Вольга
    20.10.2023
    Фантомны боль маладых журналістаў НН за фантомам старой і жудаснай дзяржавы СССР? Там - у саўку - спартоўцы былі дзяржаўнаслужбоўцамі. Спачувайце лепей цяперашнім - гэта яны мёртвыя за жыцця.
  • mikola
    21.10.2023
    Zanoczy Bijatlon......Velmi cikava....jak i zanoczy Fitbol.....Tolki ne mazliva byla gljadzec zanoczy Czempijanat z Arabskih Emiratau....Vyczvarenstva.....

Цяпер чытаюць

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць6

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

Усе навіны →
Усе навіны

Сеніцкі воўк, якога гераічна застрэліла міліцыя, усё ж аказаўся сабакам. Пад пытаннем і ягонае шаленства11

Загінуў вядомы аўстрыйскі парашутыст-экстрэмал Фелікс Баўмгартнэр1

ЗША адклалі ўзгодненую пастаўку Patriot Швейцарыі, бо ў прыярытэце Украіна3

Зяленскі расказаў пра «мегаздзелку» з ЗША па ўзбраеннях1

TikTok разблакаваў акаўнты Святланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі. Як гэтага дамагліся?1

Навукоўцы адкрылі нечаканае ўздзеянне ківі на арганізм4

У Магілёве супрацоўніца дзіцячага садка выхоўвала малых, размазваючы ім пясок па тварах ВІДЭА3

УПЦ Маскоўскага патрыярхату далі месяц на разрыў адносін з Масквой5

Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць6

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць