Грамадства44

Хлопец збег ад арміі ў Грузію, вярнуўся — і трапіў пад крымінальны пераслед

25-гадовага мінчука будуць судзіць за ўхіленне ад прызыву.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Пра гэты выпадак агенцтву «Мінск-Навіны» распавялі ў пракуратуры Партызанскага раёна сталіцы.

Малады чалавек быў прызыўніком, раней ён двойчы атрымліваў адтэрміноўку праз стан здароўя, але ў студзені 2023 года яго прызналі прыдатным да праходжання службы ў рэзерве. Хлопец абскарджваў гэтае рашэнне ў судзе, але беспаспяхова.

Тады хлопец паспрабаваў адкасіць ад войска, скардзячыся на псіхічныя расстройствы, але яго прызналі здаровым. Яму ўручылі позву для адпраўкі на службу, але ў прызначаны час ён так і не з'явіўся ў вайсковы камісарыят Партызанскага раёна. Замест гэтага малады чалавек сабраў чамадан і накіраваўся ў Грузію.

Праз некалькі месяцаў малады чалавек вярнуўся ў Мінск. Маці паведаміла хлопцу, што на яго завялі крымінальную справу, а яго абвясцілі ў вышук. Тады, як піша дзяржаўнае агенцтва, хлопец прыйшоў у Партызанскі раённы аддзел Следчага камітэта пісаць яўку з павіннай.

Хлопец нідзе не працуе, раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся. Справу на яго завялі па ч. 1 арт. 435 КК («Ухіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу»). Па ім пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі. 

Да суда мінчука адпусцілі пад паручальніцтва.

Каментары4

  • MacOS
    22.10.2023
    Мова Нашай Нівы - адкасіць, абарзець, адсправаздачыцца...
    Чытайце ў вольны час працы Юрася Бушлякова, Вінцука Вячоркі.
    Менавіта мы павінны быць узорам культуры мовы і маўлення для тых, хто чытае выданне, хоць і існуе ўзаемасувязь паміж літаратурнай мовай і жывой гутарковай.
  • Влад
    22.10.2023
    бабло закончилось - вот и приехал. В Грузии только на еду и крышу над головой надо минимум 500 баксов.
  • запазніўся хлопец
    22.10.2023
    Раньше надо было косить по дурке. Счас таких много умных точнее дурных развелось.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне11

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Усе навіны →
Усе навіны

Куніца, якая гойсала па Мінску, загінула1

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі31

У Літве прапанавалі кампенсаваць захраслыя ў Беларусі грузавікі беларускай маёмасцю40

Электробусы пачнуць хадзіць у наступным годзе прыгараднымі маршрутамі1

У Расіі паказваюць шоу пра п'яных зорак — глядзяць і беларусы8

Міністр унутраных спраў Беніна заявіў, што арміі ўдалося прадухіліць спробу вайсковага перавароту

Трамп заявіў, што Расія пагадзілася на ягоны мірны план, а Зяленскі нават не чытаў яго41

Тайланд нанёс авіяўдары па камбаджыйскіх ваенных цэлях на спрэчнай мяжы дзвюх краін2

Выйшла шчырая кніга пра эміграцыю вачыма 25‑гадовай супрацоўніцы ЭПАМа11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне11

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць