97-гадовая жанчына атрымала апёкі на пажары, але пяць дзён не звярталася да дактароў
Няшчасце здарылася ў вёсцы Глыбаў Краснапольскага раёна, паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Фота: 112.by
У панядзелак бабуля паліла ў печы, і на ёй загарэлася адзенне. Загаранне яна патушыла самастойна і па дапамогу нікуды не звярнулася.
У пятніцу наведаць бабулю прыехала ўнучка, пабачыла ў яе апёк сцягна і паведаміла пра гэта ў бальніцу. Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі шпіталізавала жанчыну ў хірургічнае аддзяленне.
Меркаваная прычына пажару — парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад.
Каментары