Вайна55

Літва перадала Украіне пускавыя ўстаноўкі NASAMS

Літва пацвердзіла, што перадала Украіне дзве пускавыя ўстаноўкі для NASAMS, піша «Еўрапейская праўда».

Пускавая ўстаноўка NASAMS, усталяваная на грузавіку. Фота: Міністэрства абароны Літвы

 Міністр нацыянальнай абароны Літвы Арвідас Анушаўскас, як піша выданне, заявіў, што пускавыя ўстаноўкі NASAMS «будуць інтэграваныя ў падраздзяленні агнявога кіравання УСУ, такім чынам дапаўняючы і пашыраючы аперацыйныя магчымасці сістэм NASAMS, падораных Нарвегіяй і ЗША».

«Наша падтрымка застаецца важным фактарам у абароне Украіны. Мы прыслухоўваемся да патрэб Украіны і заклікаем нашых саюзнікаў таксама іх пачуць», — сказаў Анушаўскас.

У чэрвені Агенцтва абаронных рэсурсаў пры Мінабароны Літвы падпісала кантракт з нарвежскай кампаніяй Kongsberg на набыццё пускавых установак NASAMS. Перад перадачай установак украінскія вайскоўцы прайшлі комплексную падрыхтоўку.

Разам з пускавымі ўстаноўкамі NASAMS Літва таксама перадала аўтамабілі, неабходныя для экіпажаў ракетных комплексаў.

Агульны кошт ваеннай дапамогі Літвы Украіне складае ўжо каля паўмільярда еўра.

У выдаткі бюджэту на 2024 год у Літве плануюць уключыць падтрымку Украіны на суму 340 мільёнаў еўра.

На гэтым тыдні прэзідэнт Уладзімір Зяленскі абвясціў, што на баявое дзяжурства заступілі новыя сістэмы супрацьпаветранай абароны NASAMS.

Каментары5

  • Litva
    10.11.2023
    Беларус, Летува а не Літва
  • mikola
    11.11.2023
    Беларус, / Zbroiu  dali ? Ni dobra....Moza Nova Vaina paczacca...
  • Мікола мабыць з Месяца зваліўся?
    11.11.2023
    mikola, разуйце вочы, вайна, якую распачала расея, ужо ідзе 20 месяцаў. Спыніць расею і яе імперскую вайну можна толькі зброяй.

Цяпер чытаюць

Як за дарагую клініку для Лукашэнкі купілі права на забудову цэнтра Мінска3

Як за дарагую клініку для Лукашэнкі купілі права на забудову цэнтра Мінска

Усе навіны →
Усе навіны

Міліцыя абвяргае, што ў гібелі катоў у Мінску вінаваты скуралуп3

У Мінску неўзабаве адкрыецца музей піва1

Трамп увёў для іншаземцаў «залатую карту» за $100 тысяч4

Міністарка абароны Літвы заклікала збіваць расійскія знішчальнікі14

У цэнтры Скідзеля лось прабраўся ў двор і з'еў усе буякі4

Украінскі футбаліст, адхілены ад футболу з-за допінгу, збіраецца паўдзельнічаць у будучай Алімпіядзе ў іншай іпастасі1

Украінцы ўдарылі па НПЗ у Саратаўскай і Самарскай абласцях Расіі

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля11

На матч медыялігі ў Мінску прададзена 27 тысяч квіткоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як за дарагую клініку для Лукашэнкі купілі права на забудову цэнтра Мінска3

Як за дарагую клініку для Лукашэнкі купілі права на забудову цэнтра Мінска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць