Здароўе22

Не толькі ў Беларусі. У краінах ЕС знішчылі вакцын супраць кавіду на чатыры мільярды еўра

Прынамсі 215 мільёнаў доз вакцын супраць кавіду, закупленых краінамі ЕС у разгар пандэміі, былі выкінутыя. Гэта абышлося падаткаплацельшчыкам у 4 мільярды еўра, паказвае аналіз Politico. Прычым гэта, відаць, заніжаная лічба.

Фота: Rogelio V. Solis / AP

З тых часоў, як у канцы 2020 года былі ўхваленыя першыя вакцыны супраць каранавіруса, краіны ЕС калектыўна атрымалі 1,5 мільярда доз (больш за тры на кожнага жыхара Еўропы). Многія з іх цяпер ляжаць на сметніках па ўсім кантыненце.

Разлікі, заснаваныя на наяўных даных, паказваюць, што краіны ЕС выкінулі ў сярэднім 0,7 ін'екцый на кожнага свайго насельніка.

На вяршыні шкалы знаходзіцца Эстонія, якая выкінула больш за адну дозу на жыхара, за ёй ідзе Нямеччына, якая таксама выкінула найбольшую колькасць неапрацаваных ін'екцый.

Фота: Politico

Калі спрагназаваць гэты сярэдні ўзровень адкідаў па астатняй частцы ЕС, то ён складзе больш як 312 мільёнаў знішчаных вакцын.

Нялёгка вызначыць, колькі вакцын было выкінута. Урады, уключаючы другую па колькасці насельніцтва краіну ЕС Францыю, неахвотна раскрываюць маштабы адкідаў.

Разлікі Politico заснаваныя на даных з 19 еўрапейскіх краін — пятнаццаці, якія далі прамыя лічбы, і чатырох, аб аб'ёмах якіх паведамлялася ў мясцовых СМІ. Некаторыя лічбы датаваныя зусім нядаўна, гэтым месяцам, самыя старыя адносяцца да снежня 2022 года.

Politico ацэньвае кошт 215 мільёнаў выкінутых вакцын больш як у 4 мільярды еўра, грунтуючыся на цэнах на вакцыны, пра якія паведамлялася ў медыя (яны не былі апублікаваныя).

Для краін, якія паведамілі толькі пра агульную колькасць знішчаных вакцын, без разбіўкі па тыпах, Politico выкарыстала сярэднюю цану 19,39 еўра, разлічаную на аснове даных, прадастаўленых краінамі.

Нагадаем, што нядаўна расказвалася, як у адной з паліклінік Гомеля знішчылі амаль 100 тысяч вакцын ад кавіду.

Каментары2

  • Чыкчырык
    18.12.2023
    А кавід нікуды не сыйшоў. Людзі хварэюць. Па афіцыйных зьвестках, толькі ў адной гэтай краіне, з мізэрным насельніцтвам, шпіталізаваны з цяжкімі наступствамі хваробы - 500 чалавек! Памножце гэтую лічбу, як мінімум на 8-9, і атрымаеце колькасьць хворых, што сядзяць па хатах, альбо соўгаюцца па вуліцах, ведаючы, альбо не, пра свой стан. Галоўны інкубатар і распаўсюднік хваробы - Турэччына.
  • Максим Дизайнер
    20.12.2023
    Чыкчырык

    Сиди в норе, никуда не вылезай, найди удаленную работу, и покрывайся плесенью, параноик.

Цяпер чытаюць

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў3

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне не змогуць атрымліваць шэнгенскія мультывізы11

Памерла вядомая беларуская мастацтвазнаўца Мая Яніцкая3

На базу, дзе стаіць самалёт Трампа, даставілі падазроны пакет з белым парашком. Некалькі чалавек захварэлі5

Палітычныя кулуары, адносіны з былымі і сённяшнімі — Наста Рагатко напісала дэбютную кнігу. І знялася для вокладкі аголенай34

У расійскім Іл-76, які збілі ў Судане, быў беларус

Дзіцячы сад у Брэсце ўсё ж будзе. Чыноўнікі кажуць, што пераканалі пенсіянераў4

Сёлета з Беларусі дэпартавалі больш за 3,6 тысячы замежнікаў1

У самым бедным раёне краіны адкрылі завод2

У Мазыры мужчына некалькі разоў ударыў нажом жонку, а потым кінуўся з ім на міліцыянера1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў3

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць