Эканоміка

Еўрапейскі суд адмовіўся здымаць санкцыі з тэрмінала Клайпедскага порта, які часткова належыць «Беларуськалію»

Еўрапейскі суд прыняў рашэнне адхіліць пазоў тэрмінала навалачных грузаў у літоўскай Клайпедзе (Birių krovinių terminalas, BKT), які часткова належыць «Беларуськалію», супраць Рады ЕС. Пра гэта гаворыцца ў рашэнні суда ад 6 снежня, піша «Позірк».

24 лютага 2023 года Рада ЕС абнавіла і падоўжыла санкцыі ў дачыненні да Беларусі, якімі забаранялася перамяшчэнне па тэрыторыі ЕС калійных угнаенняў з Беларусі. Тэрмінал навалачных грузаў вырашыў аспрэчваць санкцыі ў судзе.

У рашэнні Еўрапейскага суда звяртаецца ўвага на тое, што Клайпедскі тэрмінал спазніўся з падачай пазову на адзін дзень: тэрмін для ініцыявання разбору складае два месяцы і адлічваецца з канца 14-га дня пасля публікацыі рашэння ў афіцыйным часопісе ЕС (27 лютага) — з 13 сакавіка. Гэты тэрмін дадаткова падаўжаецца на 10 дзён.

Такім чынам, апошнім днём для падачы пазову было 23 траўня, а BKT падаў пазоў у суд ЕС 24 траўня. Еўрапейскі суд у рашэнні адзначыў, што «правілы аб тэрмінах, прыдатныя ў гэтай справе, не выклікаюць якіх-небудзь асаблівых цяжкасцяў у тлумачэнні» і абавязаў бок, які прайграў, аплаціць судовыя выдаткі.

У лістападзе літоўскія СМІ са спасылкай на Міністэрства транспарту і сувязі гэтай краіны паведамілі пра тое, што ААТ «Беларуськалій» пачаў арбітражны працэс супраць Літвы, патрабуючы кампенсацыі шкоды ў памеры каля 1 млрд еўра, не лічачы працэнтаў і судовых выдаткаў.

«Беларуськалію» належыць 30% акцый тэрмінала навалачных грузаў у літоўскай Клайпедзе. Цяпер акцыі замарожаныя, бо ў 2021 годзе ЕС, ЗША, Вялікая Брытанія і Канада ўвялі санкцыі ў дачыненні да прадпрыемства. Экспарт калійных угнаенняў праз літоўскі порт у Клайпедзе спыніўся 1 лютага 2022 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім4

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім

Усе навіны →
Усе навіны

BMW сутыкнулася з ЗІЛ. Два чалавекі загінулі ў ДТЗ у Жыткавіцкім раёне

Маці спрабавала вярнуць траіх дзяцей праз TikTok. Што вырашыла камісія?

Беларускі форвард польскай «Легіі» Ілля Шкурын не ляціць на матч у Казахстан праз небяспеку быць затрыманым11

Пісторыус: Новыя Patriot не з’явяцца ва Украіне найбліжэйшым часам2

Як Кітай зрабіў рывок у зялёнай эканоміцы, пакінуўшы Еўропу далёка ззаду8

Зяленскі пагаварыў з Трампам пасля ягонай заявы па Расіі

«Калі ты хочаш вайны — мы ўзброім Украіну, а Еўропа за гэта заплаціць». Прадстаўнік ЗША пры НАТА расказаў пра сігнал Пуціну1

ЗША паставяць праз НАТА зброю Украіне на $10 мільярдаў1

Пятрухін расказаў, колькі дапамогі ён атрымаў як былы палітвязень9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім4

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць