Вайна1919

Чаму Украіна не атакавала Беларусь у адказ на запускі ракет і навошта «аддае належнае» Лукашэнку

У інтэрв'ю «Люстэрку» былая намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр пракаментавала адносіны іх краіны з Беларуссю.

Былая намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр. Фота: старонка Маляр у Facebook

Маляр патлумачыла, чаму ў адказ на запускі расійскіх ракет з тэрыторыі Беларусі Украіна не атакавала нашай краіны.

«З 2014 года Украіна дэманструе прытрымліванне правілаў і звычаяў вайны, у адрозненне ад Расіі.

Мы не цэлімся на тэрыторыі іншых дзяржаваў. Украіна ажыццяўляе ўдары па нашых часова акупаваных тэрыторыях і вайсковых аб’ектах на тэрыторыі ворага.

Цяпер гаворкі пра гэта не ідзе. Тут тонкае пытанне, у якім статусе знаходзіцца ваша краіна ў гэтай вайне. Непасрэдна войскі Беларусі не ваююць. Але ці ўдзельніца яна таго, што адбываецца? Я выказваю свой асабісты прафесійны пункт гледжання як юрыст. Я лічу, што Беларусь стала датычнай да вайны з таго моманту, як свядома дала сваю тэрыторыю для запуску ракет. У крымінальным праве ёсць такое паняцце, як суўдзел. Украіна як дзяржава гэтага пытання не ставіць, мы цяпер не гаворым пра афіцыйную пазіцыю, толькі прыватную — з юрыдычнага пункта гледжання».

Былая намесніца міністра абароны кажа, што ні разу не чула, каб украінскім войскам абмяркоўваліся варыянты атакі па тэрыторыі Беларусі.

«Вы мусіце разумець, што ваенная інфармацыя ў нас закрытая. Ёсць аперацыі, пра якія можа ведаць усяго некалькі чалавек. Але ні разу нават жартаў такіх не было».

Маляр пракаментавала таксама словы кіраўніка ГУР Кірылы Буданава і кіраўніка фракцыі «Слуга народа» Давіда Арахаміі пра тое, што Лукашэнка не дапусціў уварвання беларускага войска ва Украіну, «трымае слова» і «трэба аддаць яму належнае».

«Сапраўды, беларускія войскі не ўдзельнічаюць цяпер у вайне, выкарыстоўваецца тэрыторыя Беларусі. Наколькі мне вядома, беларусы і самі не хочуць удзельнічаць у гэтым. Мы павінныя аддаць належнае народу і мы не павінны сваімі дзеяннямі зрабіць для яго горш, бо гэта даволі смелая пазіцыя — беларусы жывуць у дыктатарскай краіне.

Таму заявы наконт беларускага народа абсалютна аб’ектыўныя. Што да беларускай улады, вы мусіце разумець, што фармуецца пэўная знешняя палітыка Украіны ў дачыненні да тых ці іншых дзяржаваў. Не Мінабароны гэтую палітыку вызначае, а прэзідэнт, яго Офіс і МЗС. Як яны вырашаюць, так гэтая палітыка і вядзецца».

Яна мяркуе, што ўкраінскія ўлады спрабуюць пакінуць Беларусі люфт на выбар у сваіх дзеяннях.

Каментары19

  • Хахаха цырк маппет-шоу
    31.12.2023
    Буданаў, Залужны, Маляр, Зяленскi - электарат Лукашэнкi.
  • Зоотехник
    31.12.2023
    Все ответы на эти вопросы - в ОПе (офисе президента, это для модератора)  Ермака...
  • Председатель Зоотехника
    31.12.2023
    Зоотехник, смотри лучше в опу своего совхозника и его кремлевского хозяина.

Цяпер чытаюць

Расійскі афіцэр дапамог УСУ ўдарыць па расійскім палігоне і забіць 65 вайскоўцаў9

Расійскі афіцэр дапамог УСУ ўдарыць па расійскім палігоне і забіць 65 вайскоўцаў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска вярнулася з Польшчы і купіла сельскую школу, дзе раней вучылася — што яна там робіць?13

У Польшчы працуе каля 117 тысяч беларусаў3

Што робіцца з выездам з Беларусі раніцай у сераду?

Расія нанесла масіраваны ўдар ракетамі і дронамі па Украіне. Польшча закрывала аэрапорты Варшавы і Любліна з-за шахедаў2

Катар лічыўся бяспечным месцам для перамоў. Што будзе пасля ўдару Ізраіля?3

На трасе каля Мінска заўважылі арыгінальны дарожны знак ФОТАФАКТ1

Сяргей Ціханоўскі дабраўся да Белага дома7

Трамп прызнаўся, што раней вайна ва Украіне яму здавалася самым простым канфліктам з усіх. І здзіўлены, што гэта не так7

У Літве закрываць пункты пропуску на мяжы з Беларуссю не плануюць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі афіцэр дапамог УСУ ўдарыць па расійскім палігоне і забіць 65 вайскоўцаў9

Расійскі афіцэр дапамог УСУ ўдарыць па расійскім палігоне і забіць 65 вайскоўцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць