Кіно

У Лос-Анджэлесе ўручылі прэмію «Эмі» — трэцюю па прэстыжнасці ў Амерыцы пасля «Оскара» і «Залатога глобуса»

Яна была адкладзеная на чатыры месяцы з-за страйку.

Алан Рук, Сара Снук, Аляксандр Скарсгард, Браян Кокс, Нікалас Браўн, Кіран Калкін, Мэцью Макфэйдэн і Джэй Сміт-Кэмеран, лаўрэаты прэміі за найлепшы драматычны серыял «Нашчадкі». Фота: Ashley Landis / AP

У Лос-Анджэлесе адбылася 75-я цырымонія ўручэння тэлевізійных прызоў «Эмі», якая была адкладзеная на чатыры месяцы з-за страйку супрацоўнікаў галівудскіх студый, піша Бі-бі-сі.

У ліку галоўных лаўрэатаў 2024 года былі тэлесерыял «Нашчадкі» аб барацьбе паміж членамі ўплывовага клана медыямагнатаў, камедыйны серыял пра чыкагскі рэстаран «Мядзведзь» і міні-серыял «Грызня», які распавядае пра варожасць двух выпадкова сустрэтых людзей.

Адной з асноўных падзей цырымоніі таксама стала прысуджэнне «Эмі» брытанскаму спеваку Элтану Джону. Ён атрымаў гэты прыз за тэлепраграму пад назвай Elton Live: Farewell From Dodger Stadium (прамую трансляцыю свайго апошняга канцэрта ў Паўночнай Амерыцы ў рамках развітальнага тура).

Для сэра Элтана гэты прыз быў асабліва важны, бо з яго атрыманнем ён стаў адным з членаў эксклюзіўнага клуба ЭГОТ, гэта значыць людзей, 

якія на працягу кар'еры атрымалі прэміі «Эмі», «Грэмі», «Оскар» і «Тоні».

Акрамя Элтана Джона, гэтым дасягненнем могуць пахваліцца толькі 18 чалавек у гісторыі, у тым ліку актрыса Одры Хепберн, рэжысёр, акцёр і прадзюсар Мел Брукс, актрыса Вупі Голдберг, кампазітар Эндру Лойд Уэбер і музыкант Джон Леджэнд.

Зрэшты, Элтан Джон не змог асабіста прыехаць у ЗША на цырымонію ўручэння «Эмі», паколькі нядаўна перанёс аперацыю на калене.

Больш за ўсё прызоў сабралі «Нашчадкі» (Succession). Яны былі прызнаныя найлепшым драматычным серыялам, а Сара Снук і Кіран Калкін атрымалі «Эмі» як найлепшыя драматычная актрыса і акцёр. Серыялу таксама дасталіся прызы за найлепшую рэжысуру і сцэнар.

У мінулым годзе серыял «Нашчадкі» завяршыўся пасля чатырох паспяховых сезонаў.

Атрымліваючы свой «Эмі», аўтар сцэнарыя брытанец Джэсі Армстронг заўважыў, што натхненнем для яго серыяла паслужыла гісторыя сям'і аўстралійскага медыямагната Руперта Мердака.

«Пра яго [Мердака] нічога не магу сказаць, але я вельмі ўдзячны за велікадушнасць, якую прадэманстравалі ў дачыненні да мяне падчас працы ў гэтай краіне», — сказаў Армстранг.

Найлепшым камедыйным серыялам быў прызнаны «Мядзведзь» (Bear), а якія сыгралі ў ім Джэрэмі Ален Уайт, а таксама актрыса і акцёр другога плана Аё Эдэбіры і Эбан Мос-Бакрак атрымалі прызы за найлепшую акцёрскую гульню.

Для Эдэбіры гэта ўжо трэці прыз, які яна атрымала за апошнія 10 дзён: да гэтага ёй таксама прысудзілі «Залаты Глобус» і прэмію «Выбар крытыкаў».

У катэгорыі міні-серыялаў лідзіравала «Грызня» (Beef) вытворчасці Netflix, гэты серыял распавядае пра сур'ёзны канфлікт паміж людзьмі, выпадкова сустрэтымі ў выніку дарожнага інцыдэнту.

Дзве яго галоўныя зоркі Стывен Ян і Алі Вонг атрымалі прызы за найлепшую мужчынскую і жаночую ролю ў міні-серыяле.

Уручэнне прэміі «Оскар» пройдзе ў ноч на 11 сакавіка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бульба-фітнэс: беларусы паказваюць у сацыяльных сетках, колькі бульбы выкапалі сёлета5

Бульба-фітнэс: беларусы паказваюць у сацыяльных сетках, колькі бульбы выкапалі сёлета

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Вашынгтон не рыхтуецца да зрынання Мадуры3

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў53

Зборная Беларусі па футболе пачала адбор на чэмпіянат свету з грандыёзнага правалу15

На стварэнне расійскай альтэрнатывы Вікіпедыі патрацілі $25 мільёнаў, а на ліквідацыю патрацяць яшчэ амаль $4 мільёны

Украіна пачне атрымліваць крылатыя ракеты ERAM ужо ў кастрычніку. Але радавацца яшчэ рана

Трамп паабяцаў не пакінуць без адказу рашэнне ЕС аштрафаваць Google на 3,5 мільярда даляраў2

У Мінску адкрыецца яшчэ адзін будаўнічы гіпермаркет Mile

МЗС Польшчы заклікала польскіх грамадзян пакінуць Беларусь5

Беларусы ў сацсетках хваляцца хатнімі ўраджаямі кавуноў ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бульба-фітнэс: беларусы паказваюць у сацыяльных сетках, колькі бульбы выкапалі сёлета5

Бульба-фітнэс: беларусы паказваюць у сацыяльных сетках, колькі бульбы выкапалі сёлета

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць