Свет88

Служба дзяржбяспекі Латвіі не лічыць злачынствам супрацоўніцтва латвійскай еўрадэпутаткі з расійскай ФСБ

Служба дзяржбяспекі (СГБ) Латвіі 30 студзеня заявіла, што дзеянні дэпутаткі Еўрапарламента Таццяны Жданок, якая як мінімум з 2004 года ўзаемадзейнічала з супрацоўнікамі ФСБ, «не кваліфікуюцца як злачынства».

Таццяна Жданок. Фота: Sputnik

У ведамстве ўдакладнілі, што не лічаць злачыннай дзейнасць еўрадэпутаткі, таму што яна прыйшлася на перыяд з 2004 па 2013 год, а да 2016 года латвійскае заканадаўства не прадугледжвала крымінальную адказнасць за дапамогу замежнай дзяржаве або замежнай арганізацыі, накіраваную супраць Латвіі.

Паводле ацэнкі ведамства, статус Таццяны Жданок як дэпутаткі Еўрапарламента і яе юрыдычная недатыкальнасць, якая забяспечваецца гэтым статусам, «былі важным аспектам, які спрыяў яе дзейнасці па падтрымцы геапалітычных інтарэсаў Расіі».

Служба бяспекі Латвіі плануе «ацаніць інфармацыю аб магчымым супрацоўніцтве Жданок з расійскімі спецслужбамі».

Тым часам у Еўрапарламенце пачалі ўнутранае расследаванне абставін магчымага супрацоўніцтва Жданок з расійскімі спецслужбамі.

У прэс-службе Еўрапарламента ў адказ на запыт Deutsche Welle паведамілі, што абвінавачванні на адрас Жданок праз меркаванае супрацоўніцтва з ФСБ з'яўляліся ў СМІ ў 2016 годзе. Калі факты яе ўзаемадзеяння з расійскімі спецслужбамі пацвердзяцца, супраць еўрадэпутаткі могуць увесці санкцыі.

Каментары8

  • Лера
    30.01.2024
    Ага, пагроза “ліцвінізма” для іх куды большае злачынства чым агентура фсб
  • Сымон
    30.01.2024
    Ну, да закон у цывілізваных краінах адваротнай моцы ня мае. Гэта вам не бандустаны кшталту лукастана ды пуцінастана, дзе часам не да законаў.
    Але здаецца, што раследваньне справы Жданок - толькі пытанне часу. Бо гучыць неверагодна, каб яна спыніла супрацоўніцтва з ФСБ менавіта ў 2016.
  • Жвір
    30.01.2024
    Не сьпяшайцеся ёрнічаць, гэта тлькі пачатак. Спачатку ўнутранае расследваньне ў Еўрапарляманце. Далей будзе.

Цяпер чытаюць

У Пецярбургу затрымалі коміка з Пінска. Ён тры гады хаваўся пасля прысуду за жарт пра міліцыянтку4

У Пецярбургу затрымалі коміка з Пінска. Ён тры гады хаваўся пасля прысуду за жарт пра міліцыянтку

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пачаўся фестываль шансону. Нявестка Лукашэнкі прывезла Шуфуцінскага37

У Турцыі забіты ўладальнік тэлеграм-канала «Утро Дагестан»2

Зяленскі: Пуцін мяне ненавідзіць. У мяне аналагічнае стаўленне да яго3

Экскурсавода з Ружанскага замка адправілі за краты — падобна, за Гаюн4

Паказаны імаверны шлях Пуціна да Будапешта18

Блогерка правярае чысціню і якасць прадуктаў у мінскіх крамах. Падабаецца гэта не ўсім13

«Цэны як у сталовай». Мінчанка паабедала ў рэстаране пяцізоркавага гатэля ў цэнтры сталіцы і была шакаваная5

Француза асудзілі да 30 гадоў за забойства жонкі. Ні цела не знайшлі, не было сведак, як і не было прамых доказаў4

Трамп прапанаваў і Расіі, і Украіне абвясціць сябе пераможцамі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пецярбургу затрымалі коміка з Пінска. Ён тры гады хаваўся пасля прысуду за жарт пра міліцыянтку4

У Пецярбургу затрымалі коміка з Пінска. Ён тры гады хаваўся пасля прысуду за жарт пра міліцыянтку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць