Гісторыя1212

Хто забіў Францішка Аляхновіча?

3 сакавіка 1944 году, 80 гадоў таму, у Вільні ва ўласнай кватэры на вуліцы Ясінскага быў забіты беларускі драматург, пісьменнік, артыст, тэатральны рэжысёр, тэатразнаўца, рэдактар і выдавец, грамадскі дзеяч Францішак Аляхновіч. Хто ўчыніў злачынства і хто яго замовіў? Піша Сяргей Дубавец на «Свабодзе».

 Пахаваньне Францішка Аляхновіча. Вільня, 1944

Постаць першае велічыні

Францішак Аляхновіч пражыў вірлівае жыцьцё, поўнае падзеяў, эмоцыяў і абсалютных творчых узьлётаў, пазачасавага плёну… І быў забыты. Аўтар двух дзясяткаў п’ес, грунтоўнага дасьледаваньня «Беларускі тэатар» і таго самага эўрапейскага бэстсэлеру «Ў капцюрох ГПУ», пра ўласны досьвед сядзельца сталінскіх Салаўкоў, якія яшчэ ніхто не называў ГУЛАГам… Быў забыты, а дакладней, пасьля вайны быў наглуха забаронены, засакрэчаны, схаваны ў таемныя архівы, як тады думалі, назаўсёды. Але ўсе падобныя забароны насамрэч часовыя, і Аляхновіча зноў пачалі друкаваць у 1990-я.

Францішак Аляхновіч

Уражвае энэргетыка ягонага пісьма і ягонай асобы. Ён літаральна прадзіраўся праз сваю долю беларускага (што для многіх значыла — трэцеразраднага) творцы, выцягваючы і сябе, і тэатар, і ўсю нашу культуру на эўрапейскую сцэну, пераадольваючы правінцыялізм і аматарства. А ўлады — што расейскія, што польскія ў Заходняй Беларусі — гвалтам вярталі яго назад, дазваляючы ягонаму тэатру толькі аматарскі статус. І вось, пачынаючы з 1990-х, тытан стаў разгортвацца ўва ўсю сваю веліч. Вярнуліся на сцэну ягоныя п’есы, публіку проста прыгаломшыла перавыданьне ягоных «Капцюроў», на Росах у Вільні паўстаў яго кенатаф працы выдатнага скульптара Эдуарда Падбярэскага, зьявіліся кнігі пра Аляхновіча, тэлеперадачы і фільмы пра яго. І гэтую хвалю ўжо было не спыніць.

Аляхновіч імкліва заняў сваё месца ў першым шэрагу нацыянальнага пантэону. І з новай сілай загучала пытаньне: хто забіў клясыка?

Разгадка блізка

Адказ знайшоўся амаль што «на паверхні». Гэтую крыніцу падказаў мне дасьледнік зь Беларусі, імя якога ў мэтах бясьпекі я назваць не магу. Факт пададзены ў літоўскай савецкай кнізе, зборніку дакумэнтаў і матэрыялаў «Літоўскі народ у Вялікай Айчыннай вайне (1941—1945)» (Lіetuvos lіaudіs Dіdžіajame Tėvynės kare (1941—1945). Vіlnіus, «Mіntіs», 1982)*. На старонцы 274 знаходзім дакумэнт пад нумарам 311, ён прыводзіцца ў перакладзе з расейскай, бо арыгінал адпраўляўся ў Маскву.

«Са зводкі ЛШПР (Літоўскага штабу партызанскага руху) № 7 (25) пра зьнішчэньне акупантаў і іх памагатых.

15 сакавіка 1944 году партызаны паведамілі, што ў Вільні партызаны забілі адказнага рэдактара выдаванай немцамі на беларускай мове газэты «Беларускі голас», Ф. Аляхновіча».

У зносцы ўдакладняецца: «Гэтую акцыю правяла дывэрсійная тройка Віленскага гарадзкога атраду на чале зь Я. Сіманавічусам (Пятрайцісам)».

У Рудніцкай пушчы сустрэліся баявыя таварышы на базе падпольнага Паўднёвага абкаму Кампартыі Літвы. Сіманавічус першы зьлева, у белым плашчы

Партызаны атрымалі ўзнагароды. Стаіць другі зьлева Н. Карпіс, той самы, які паведаміў пра забойства Ф. Аляхновіча ў Маскву

Хто замовіў забойства

Літоўскі савецкі партызанскі рух, як і беларускі, быў створаны і кіраваўся з Масквы. Узначальваў цэнтральны штаб усяго савецкага партызанскага руху першы сакратар ЦК КПБ Панцеляймон Панамарэнка, а літоўскім штабам кіраваў першы сакратар ЦК КПЛ Антанас Сьнечкус.

Каментары12

  • Žvir
    03.03.2024
    Cikava. U Miensku, padajecca, jość vulica taho Panamarenki... Jak pastavili niekali ŭsio z noh na halavu, tak i staić jano zamierzlaje.
  • Ккк
    03.03.2024
    Генацыд беларускага народа.у час 2МВ.
  • Ясненька
    03.03.2024
    І тут літоўскія камуністы пастараліся...
    Знішчылі нашага выбітнага беларускага дзеяча....
    Як можна ў 21 стагоддзі камуністаў у прэзідэнты абіраць, не разумею...

Цяпер чытаюць

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін, верагодна, знаходзіўся ў Сочы, калі горад атакавалі дроны1

У Непале адмянілі забарону на сацсеткі пасля масавых пратэстаў зумераў, у ходзе якіх загінулі 19 чалавек6

49-гадовая мінчанка стала студэнткай ВНУ2

У мінскай СДЮШАР 29-гадовы трэнер ударыў вучня — а калі атрымаў вымову, то неўзабаве памёр3

«Фандрайзінг — як спатканні… для нізкіх мужчын». Дзмітрый Гурскі, кіраўнік Flo Health, расказаў пра досвед прыцягнення інвестыцый

Сілавікі затрымалі пару, якая заснавала адзін з найбуйнейшых таксапаркаў краіны4

Як праходзіць уезд у Латвію па новых правілах. Расказваюць відавочцы8

Вынесены прысуд бацьку ў Краснаярскім краі, які атруціў сям'ю дыхлафосам — чацвёра дзяцей памерлі5

Жыхар Вілейкі злавіў сома вагой 44 кілаграмы — гэта рэкорд3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»109

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць