У гульцоў футбольнай зборнай Беларусі могуць узнікнуць праблемы з брытанскімі візамі
Пра гэта заявіў галоўны трэнер Карлас Алос, каментуючы паразу ад зборнай Шатландыі з лікам 0:2 у матчы адборачнага турніру да чэмпіянату свету па футболе, піша Прессбол.

Наступныя два паядынкі зборная Беларусі правядзе ў кастрычніку. 9 кастрычніка правядзе ў Венгрыі матч з Даніяй, а 12 кастрычніка ў Глазга з Шатландыяй. Учорашняя гульня з Шатландыяй прайшла ў Венгрыі, дзе беларусы праводзяць хатнія матчы.
«У адрозненне ад іншых еўрапейскіх зборных, у нас не зусім звычайная сітуацыя. У нас ёсць пэўныя нюансы з брытанскімі візамі. Я ўжо цяпер абмежаваны ў выбары футбалістаў на кастрычніцкі збор. Гэтая сітуацыя не зусім звычайная для мяне як для галоўнага трэнера. Я не думаю, што які-небудзь іншы галоўны трэнер з падобным сутыкаўся», — сказаў Карлас Алос.
Нагадаем, што зборная дзве гульні прайграла: Грэцыі (1:5) і ўчора Шатландыі (0:2) і займае пасля двух тураў апошняе месца.
Данія, Шатландыя — 4, Грэцыя — 3, Беларусь — 0.
Перад камандай пастаўлена задача заняць другое месца ў групе, якое дасць пуцёўку ў стыкавыя матчы.
Каментары