Здароўе1212

Нават у сталіцы не хапае 20% медыкаў

Сталічным медустановам не хапае спецыялістаў рознага профілю — дактароў агульнай практыкі, лабараторнай дыягностыкі, рэнтгенолагаў, педыятраў, дзіцячых отарыналарынголагаў і траўматолагаў. Пра гэта расказаў старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Ігар Юркевіч, паведамляе «Мінск-Навіны».

Юркевіч гаворыць, што ў кожнай установе сітуацыя з кадрамі адрозніваецца, але ў цэлым больш за ўсіх патрэбныя педыятры і дактары агульнай практыкі. Што да педыятрыі, тут запатрабаваны вузкія спецыялісты. 

У цэлым патрэбнасць у кадрах у сталічнай ахове здароўя такая: вакантныя пасады 2 300 спецыялістаў з сярэдняй медыцынскай адукацыяй і 1 300 — з вышэйшай. 

— У Мінску ўкамплектаванасць (па фізічных асобах) медыкамі складае 79%, каэфіцыент сумяшчальніцтва — 1,17, — кажа Юркевіч. — Работнікамі з сярэдняй медыцынскай адукацыяй арганізацыі аховы здароўя ўкамплектаваны на 74,6%, каэфіцыент сумяшчальніцтва — 1,27.

Каментары12

  • Абураны
    07.04.2024
    А на колькі больш мянтоў у сталіцы стала? На колькі мянтоўскія вузы і вучэльні павялічылі набор? Дайце нам, калі ласка, статыстыку.
  • Лічбы
    07.04.2024
    У Мінску ўкамплектаванасць (па фізічных асобах) медыкамі складае 79%, каэфіцыент сумяшчальніцтва — 1,17, — кажа Юркевіч. — Работнікамі з сярэдняй медыцынскай адукацыяй арганізацыі аховы здароўя ўкамплектаваны на 74,6%, каэфіцыент сумяшчальніцтва — 1,27//
    А калі б на адну стаўку працавалі, а не на паўтары, то лічба ўкамплектаванасці была б яшчэ меньшай.
    У каго добра з матэматыкай, дапамажыце падлічыць.
  • Генацыд
    07.04.2024
    Пасля змены ўлады наладзім медыцыну для насельніцтва. Зробім абследаванні людзей і выявім РЭАЛЬНЫ стан здароўя народа.
    А не той, што нам зараз хлусы з Мінздрава паказваюць. Калі рэальным інвалідам проста не даюць інваліднасць. І па паперках у Мінздрава ўсё цудоўна.

    Яўрэі пасля вайны, генацыду, канцлагераў, першым чынам зрабілі добрую медыцыну, каб падняць узровень здароўя свайго народа. Тое самае трэба рабіць і нам, пасля вызвалення ад лукашызму.

    Зараз наш народ лукашысты трымаюць ў хворым стане, каб было меньш сіл для супраціва. А гэта - генацыд.

Цяпер чытаюць

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя1

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Усе навіны →
Усе навіны

Бабінага лета не было, бабінай восені таксама не будзе4

Мяжа Беларусі з Літвой будзе закрыта мінімум да серады19

У Санкт-Пецярбургу спрабавалі выкрасці футбаліста «Зеніта»2

Нечакана. Унутры гандлёвага цэнтра ў Мінску адкрыецца праваслаўны храм23

У арганізацыі рабавання Луўра падазраюць расіяніна, звязанага са спецслужбамі5

«Мы ў крызісе»: Офіс прэзідэнта Літвы заклікае прымяняць кінетычныя сродкі супраць шароў16

Учора на тэрыторыю Літвы заляцела 66 метэазондаў3

Трамп адказаў Пуціну на выхвалянне ракетай «Буравеснік»10

Міністр адукацыі Іванец заявіў, што дырэктар школы павінен сам здымаць пробу ў школьнай сталовай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя1

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць