Грамадства1616

Стала вядома, дзе цяпер працуе Сяргей Румас

54-гадовага экс-прэм'ера працаўладкавала яго ўласная жонка. 

Сяргей Румас. Архіўнае фота 2018 года. Maxim Guchek/BelTA Pool Photo via AP

Пасля намёку на падтрымку руху за свабодныя выбары былы прэм'ер Беларусі Сяргей Румас праслізнуў міма турмы, але страціў у грошах і абнуліў сваю наменклатурную вагу. Не знайшоўшы за чатыры гады работы, ён пераседжвае складаныя часы на фармальнай пасадзе ў клініцы жонкі. 

Яго месца працы «Наша Ніва» заўважыла ў дакуменце расійскага ўрада. Там указваецца, што асноўнае месца працы Сяргея Румаса — дарадца таварыства з абмежаванай адказнасцю «ПрымаМед Груп».

«ПрымаМед Груп» — гэта бізнэс жонкі былога кіраўніка ўрада, Жанны Румас. Яна валодае ў Мінску невялікім медыцынскім цэнтрам Proud Clinic.

Сяргей Румас не мае медыцынскай адукацыі, але ён фінансіст з вялікім досведам, чыім кампетэнцыям відавочна цеснавата ў сціплым сямейным медцэнтры.

Гэта паказвае, што іншай работы Румас у Беларусі знайсці проста не можа.

Звесткі пра яго жыццё ў цэлым абрыўкавыя. 

Пасля намёку на падтрымку пратэстаў у 2020-м ён трапіў у няласку. Хадзіла інфармацыя пра крымінальную справу, якая была скіраваная супраць яго. Нейкі час ён правёў не ў Беларусі, пасля вярнуўся.

Масква дала былому прэм'еру сінекуру ў назіральнай радзе расійскага «Рассельгасбанка». У чарговым распараджэнні расійскага ўрада, звязаным з фарміраваннем гэтай рады, мы і пабачылі звесткі пра «асноўную працу» прэм'ера-рэфарматара. 

Чытайце таксама: Стала вядома, дзе знаходзіцца Сяргей Румас і ў чым сэнс прэтэнзій да яго

«Нашай Ніве» вядома, што Румас спрабаваў уладкавацца на пазіцыі, адпаведныя яго кампетэнцыі, у Вялікабрытаніі і Расіі, але без поспеху. 

Знаходжанне Румаса ў назіральнай радзе Расійскага сельскагаспадарчага банка не варта ўспрымаць як надзейную крыніцу прыбытка.

Сябры назіральнай рады ў тэорыі пакліканы правяраць дзейнасць кіраўнікоў арганізацыі ў інтарэсах акцыянераў, аналізаваць і даваць рэкамендацыі, як гэтую дзейнасць палепшыць.

Ставак аплаты на такой пасадзе не вызначана, і грошы, як правіла, атрымліваюць тыя, у каго лепшыя адносіны з акцыянерамі — у дадзеным выпадку з расійскай дзяржавай.

Сяргей Румас — самая значная фігура, якая аказалася за мяжой і ў няласцы ў разгар супрацьстаяння Аляксандра Лукашэнкі з беларускім грамадствам. Але да апазіцыі Румас не далучыўся. Яму ўдалося дамовіцца, вярнуцца на радзіму і захаваць свабоду. Але ў сістэму ён дагэтуль не рэінтэграваўся.

Каментары16

  • без имени
    09.04.2024
    Пример того, как "журналистам" не следовало громко хайповать, намекать на возможное наличие совести у человека и тем самым науськивать на него шоблу бессовестных. Пора понять, что такая журналистика в концлагере даёт совсем другие результаты.
  • прэм'ер а упалаўскага
    09.04.2024
    і во гэта во быў прэм'ер? "але ён фінансіст з вялікім досведам"...
    прыкідваю, што было б з маёй любімай Беларусечкай, атрымай Пал Палыч пОртфель прэм'ера, які ён так хацеў...
  • Х
    09.04.2024
    Ну и дурак
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў1

Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі Вікіпедыю абвінавацілі ў «прапагандзе педафіліі»2

У Асіповіцкім раёне прызналі «дармаедамі» людзей з псіхічнымі захворваннямі1

Фэйсбук-старонку Лявона Вольскага прызналі «экстрэмісцкай»2

$5000 за метр. У Мінску з'явіўся прэміяльны дом, які па цане пераплюне нават Depo5

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?8

Расія прапанавала прыпыніць агонь на асобных участках фронту на 2—3 дні8

Прапагандыст Салаўёў заклікаў расстраляць салдата, які запосціў відэа пра атаку дронаў20

У Стамбуле дамовіліся толькі пра новы абмен палоннымі

У Мінску знайшлі беларускія клубніцы па 10 рублёў за кілаграм

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў1

Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць