Афіша11

«Можна» ўсю ноч

22 студзеня ў Мінску ў клубе «Рэактар» пройдзе музычны фэст «Можна!» з удзелам 9 гуртоў, сярод якіх — «Срэбнае вяселле», «Касіяпея», «НагУаль».

22 студзеня ў Мінску ў клубе «Рэактар» пройдзе музычны фэст «Можна!» з удзелам 9 гуртоў, сярод якіх —

«Срэбнае вяселле», «Касіяпея», «НагУаль».

Арганізатары фэсту «Можна!» маюць даказаць, што альтэрнатыўная музыка можа карыстацца надзвычайным попытам, таму яны вырашылі зладзіць музычны маратон на ўсю ноч. Фэст пройдзе з удзелам дзевяці камандаў, кожная зь якіх па-свойму глядзіць на паняцьці «арыгінальнасьць» і «актуальнасьць». З выступоўцаў наўмысна нікога не вылучаюць: «Кожны зь іх можа адчуць сябе хэдланэйрам».

Фэст «Можна!» з удзелам камандаў зь Беларусі праводзіўся двойчы ў Маскве, праз крызыс правядзеньне канцэрту сарвалася ў Пецярбургу і ягоныя завадатары вырашылі паспрабаваць свае сілы на Радзіме: «Хоць у нас куды цяжэй зладзіць канцэрт, чым за мяжой, мы вырашылі давесьці, што альтэрнатыўная музыка можа быць папулярнай і выклікаць вялікі ажыятаж», — кажа Аляксандар Багданаў, які займаецца прадусаваньнем ажно 13 камандаў. Дзевяць зь іх можна будзе пабачыць на фэсьце «Можна!» 22 студзеня ў клюбе «Рэактар».

Частка з выступоўцаў займелі посьпех па-за межамі краіны, але ў Беларусі застаюцца невядомымі. «У Беларусі заўжды прысутнічае скептыцызм да сваіх, — разважае сьпявачка Сьвета Бень з гурта «Серебряная свадьба». — У нас думаюць: «Ай, гэтая дура зь Менску, ну што яны могуць зрабіць, акром таго, што крыўляцца». Замежнікі нас успрымаюць зусім па-іншаму, у іх неперадузяты погляд, яны адкрыты для новага».

Сярод выступоўцаў на фэсьце «Можна!» гурты, зь якімі цяпер расейскія музычныя выданьні зьвязваюць беларускі музычны прарыў у Расею. «Гэта зусім ня тая музыка, што падсоўваюць нам зь Беларусі на «Славянскім базары» ў Віцебску», — зазначыў пасьля маскоўскага фэсту «Можна!» Арцемі Троіцкі.

Адзін з выступоўцаў — гурт «Кассиопея», які выходзіць на сцэну выключна ў касьцюмах і масках. Відэа зь іх канцэрту ў маскоўскім клюбе «Икра» можна паглядзець тут.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы2

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік «Месяц»6

Прэзідэнт Польшчы наклаў вета на папраўку да закона аб дапамозе грамадзянам Украіны8

Трамп: Вайна Расіі і Украіны — асабісты канфлікт, а Пуцін не сустракаецца з Зяленскім, бо яго не любіць9

Работнікаў дзяржпрадпрыемстваў абавязваюць непасрэдна пералічваць грошы на Беларускі Чырвоны Крыж2

Пасля канцэрта Каржа з Польшчы дэпартавалі трох беларусаў6

Рэжысёр Вудзі Ален узяў удзел у Маскоўскім тыдні кіно, дзе захапляўся Расіяй і Дастаеўскім6

Жлобінскі водаканал наглядна паказаў, чаму нельга кідаць вільготныя сурвэткі ва ўнітаз9

Бункеры, укладанні ў знешнасць замест розуму. Баючыся эры штучнага інтэлекту, людзі кідаюцца ў крайнасці2

У Лідзе да Дня беларускага пісьменства з'явіліся лаўкі-пазлы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы2

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць