Свет

Магутныя залевы ў Дубаі прывялі да адмены авіярэйсаў, у тым ліку ў Мінск

За двое сутак там выпала ледзь не гадавая норма ападкаў.

Дубай у літаральным сэнсе пайшоў пад ваду. Фота: Jon Gambrell / AP

Моцныя залевы абрынуліся на ААЭ ў панядзелак, а ў аўторак пачалася другая хваля. Нацыянальны метэаралагічны цэнтр зафіксаваў рэкордную колькасць ападкаў за апошнія 75 гадоў. У горадзе ў Эль-Айн на ўсходзе эмірата Абу-Дабі менш чым за суткі выпала 254,8 міліметра ападкаў.

«Краіна стала сведкам выключнай падзеі ў яе кліматычнай гісторыі», — адзначаецца ў паведамленні ўрада ў сацыяльнай сетцы X.

Затопленыя буйныя аўтамагістралі і якія размяшчаюцца ў нізінах вуліцы. Шэраг дарог у Абу-Дабі, Дубаі, Шарджы і Рас-эль-Хайме перакрыты.

Вылеты авіякампаніі Flydubai былі прыпыненыя. Па даных табло прылётаў Нацыянальнага аэрапорта Мінск, рэйс FZ 1715, які павінен быў прыляцець ноччу з Дубай, таксама адменены.

Міжнародны аэрапорт Дубая (адзін з найбуйнейшых транспартных хабаў у свеце) не будзе прымаць рэйсы да паляпшэння ўмоў надвор'я.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціма Беларускіх паехаў у першы вялікі тур пасля хатняй хіміі за наркотыкі — па Расіі1

Ціма Беларускіх паехаў у першы вялікі тур пасля хатняй хіміі за наркотыкі — па Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Пратасевіч адказаў, як праца ў КДБ дапамагае на тэлебачанні23

Апублікаванае відэа з месца замаху на генерала ГРУ Аляксеева13

Выканаўцам замаху на генерала Аляксеева быў грамадзянін Расіі. Яго даставілі ў Маскву3

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі9

Стала вядома, хто будзе прадстаўляць Украіну на Еўрабачанні-20266

Сіманьян заснавала прэмію імя свайго памерлага мужа Тыграна Кеасаяна. Каму будзе даваць?3

Silva Rerum зменіць вашы ўяўленні пра Вялікае Княства, Рэч Паспалітую і Вільню24

Пры наведванні Кітая будзьце асцярожны з сэксам. Вас могуць здымаць схаванай камерай5

З Акрэсціна — у Forbes. Беларуска прадавала ў Чэхіі замкі, а цяпер вучыць, як стаць арыстакратам15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціма Беларускіх паехаў у першы вялікі тур пасля хатняй хіміі за наркотыкі — па Расіі1

Ціма Беларускіх паехаў у першы вялікі тур пасля хатняй хіміі за наркотыкі — па Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць