Грамадства

У Брэсце асудзілі яшчэ двух чалавек па карагоднай справе

На сённяшні дзень вядома пра 137 чалавек, асуджаных па карагоднай справе.

Фота: МУС

23, 24 і 26 красавіка года суд Брэсцкага раёна разгледзеў крымінальную справу супраць Ксеніі Турубчук і Дзмітрыя Мірашнічэнкі. Справу разглядала суддзя Алена Круковіч, паведамляе «Берасцейская вясна».

Іх абодвух асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ («хатняй хіміі»). Вядома, што іх судзілі за ўдзел у акцыі пратэсту, якая праходзіла 13 верасня 2020 года ў Берасці.

Такім чынам, на дадзены момант вядома ўжо пра 137 чалавек, каго асудзілі па «карагоднай справе» паводле крымінальнага артыкула, калі 13 верасня 2020 года людзі ў Брэсце прайшліся маршам па горадзе, спыніліся на праезнай частцы на скрыжаванні бульвараў і праспекта Машэрава, стаялі там і спявалі песні, частка вадзіла карагод. Сілавікі разагналі акцыю, упершыню ў гісторыі Брэста ўжыўшы для гэтых мэтаў вадамёт.

Многіх пратэстоўцаў спачатку асудзілі паводле арт. 23.34 КаАП (тады гэта быў артыкул за так званае «несанкцыянаванае масавае мерапрыемства»). Але потым распачалі справу паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса «актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Каментары

Усе навіны →
Усе навіны

Канапацкая патлумачыла, што азначае яе паручальніцтва за Пачобута5

Пуцін і Аліеў абняліся пасля сустрэчы на саміце ў Душанбэ6

Яшчэ адзін банк знізіў стаўкі па крэдытах на новабудоўлі1

«Людзей прымушалі думаць, што нічога ніколі не зменіцца». Хто такі антыкамуніст Ласла Краснагаркаі, які атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры?9

У сталічным гіпермаркеце паставілі разумныя вагі са штучным інтэлектам. Як працуе тэхналогія?9

Ветэрана-афганца з Жылічаў асудзілі на 12 гадоў за палітыку, у тым ліку за здраду дзяржаве7

Павел Дураў апублікаваў дэпрэсіўна-песімістычны прагноз на будучыню30

Намібія стала сусветным лідарам па колькасці жанчын на топ-пазіцыях — прэзідэнтка, віцэ-прэзідэнтка і спікерка. Але ёсць нюансы8

Гліннік: Выступ Мельнікавай на апошняй канферэнцыі быў дзіўны — яна казала, як хоча дадому24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін31

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць