Грамадства99

«Мой муж Ігар Кушнерскі перадае буйныя сумы наяўных грошай Латушку і Пуцілу». Што гэта за данос?

У злітай базе зваротаў у КДБ знайшоўся данос ад імя Алены Кушнерскай — жонкі 61-гадовага беларускага бізнэсмена Ігара Кушнерскага.

Кушнерскі займаўся рознымі сферамі — працаваў камерцыйным дырэктарам МАЗа, быў дыстрыб'ютарам аўтатэхнікі расійскіх заводаў, інвеставаў у офісную нерухомасць, вырабляў піва. Апошнім буйным праектам Кушнерскага быў завод па вырабе дзіцячага харчавання пад брэндам «Лыжка ў далоньцы» («Ложка в ладошке»). 

Ігар Кушнерскі першы справа. Фота: www.news.lt

«Я вельмі баюся за лёс маіх дзяцей і перажываю за сваю краіну. У нашым доме ў Іспаніі сталі частымі гасцямі Арцём Шапараў і Сцяпан Пуціла. Мой муж Кушнерскі Ігар перадае ім рэгулярна буйныя сумы наяўных. Цяпер у наш дом стаў прыязджаць Павел Латушка — яму таксама перадаваліся буйныя сумы наяўных. Пра што ідуць размовы, мне невядома», — такое паведамленне прыйшло ў КДБ у сакавіку 2023 года з аднаразовага мэйла [email protected] нібыта ад Алены Кушнерскай. 

Калі данос апублічыўся, гэта стала прадметам жартаў і абмеркаванняў у камерцыйных колах. «Наша Ніва» распытала прадстаўнікоў фінансавай супольнасці сталіцы, што яны думаюць пра сітуацыю. Суразмоўцы бачаць у гэтай гісторыі двайное дно і нечы разлік. Мы апускаем прозвішчы.

«У завод дзіцячага харчавання Кушнерскі ўклаўся, не маючы адпаведнай экспертызы, а паверыўшы мінарытарнаму партнёру. І бізнэс пайшоў на дно. Якраз у гэты час, у канцы 2022 — пачатку 2023, яны былі моцна перасвараныя паміж сабой, калі лічылі, як дзяліць страты. Я б звязваў з гэтым. З помстай», — сказаў «Нашай Ніве» мінскі банкір.

Такой жа думкі трымаецца іншы суразмоўца:

«З «Лыжкай у далоньцы» ўсё прыгожа развівалася: узялі заходнія грошы, пабудавалі ў 2020-м вялікі завод пад Дзяржынскам, атрымалі еўрапейскія сертыфікаты, жыві і радуйся. Але тут вайна, адвальванне ўкраінскага і еўрапейскага рынкаў, валютныя крэдыты. У канцы 2022-га ў іх здарыўся дэфолт па аблігацыях. Пакрыць даўгі не хапала прыбыткаў. Я б сказаў, на каго я думаю, але гэта ўсё бяздоказнае. Я аналізую толькі кантэкст даносу: пачатак 2023-га, спробы знайсці грошы ці выгадна прадацца, каб вылезці з банкруцтва, маса канфліктаў унутры кампаніі. 

А каб у той час гэты чалавек падтрымліваў названых асобаў, а здала яго жонка… хрэнь нейкая», — сказаў іншы фінансіст.

Ігар Кушнерскі, фота probusiness.io

Цікава, што данос на Кушнерскага не адзіны. У жніўні 2021 года на яго ўжо пісалі ў КДБ у падобнай стылістыцы.

«Лічу сваім абавязкам паведаміць, што Ігар Кушнерскі праз свайго літоўскага партнёра выводзіць грошы з Беларусі і фінансуе апазіцыю, якая ўцякла ў Літву і Еўропу ў асобе Ціханоўскай», — гаварылася ў звароце, падпісаным іменем барысаўскага бізнэсмена Сяргея Максімука.

Мяркуючы па ўсім, першы данос не спрацаваў. І амаль праз два гады інфармацыю прадублявалі, цяпер ужо ад імя нібыта жонкі Кушнерскага.

Каментары9

  • Лепей жуйма)
    03.05.2024
    Уплывовы мецэнат, разумныя людзі ўсё зразумелі, прачытаўшы паміж радкоў, а дурні хочуць каб ім яшчэ нешта растлумачылі, разжавалі ды ў рот паклалі.
  • Руслан
    03.05.2024
    Уплывовы мецэнат, Спонсирование политических партий и движений - это нормально. Бизнес даёт деньги "на политику" не только "корысти ради", но и по душевному порыву. Так было всегда. Даже при проклятом царизме ) 
  • Ёсік
    03.05.2024
    Уплывовы мецэнат, нават, прозвішча не можаце правільна прачытаць, але адразу па літарах пальцамі лупіце.

Цяпер чытаюць

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі3

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі

Усе навіны →
Усе навіны

Зянон Пазняк: Зараз інтарэсы рэжыму ў нейкай ступені супадаюць з нацыянальнымі інтарэсамі62

«Кіберпартызаны»: Не трэба раздзімаць паніку, што рэжым усё можа ўзламаць, прачытаць, пра ўсё даведацца. Не, не можа2

Швейцарскі грамадскі басейн забараніў уваход усім замежнікам — усё праз дрэнныя паводзіны французаў4

Пачаўся Будслаўскі фэст. Сёлета там адбудзецца асаблівая падзея4

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ13

Кныровіч расказаў, што трэба рабіць Ціханоўскаму, каб вызваліць палітвязняў7

Трамп сказаў Зяленскаму, што хоча дапамагчы Украіне з супрацьпаветранай абаронай4

«Спыталі, чый Крым». Беларус падаўся адразу на два ДНЖ у Польшчы і Літве, а ў выніку мусіў пакінуць ЕС9

Зяленскі пагаварыў з Трампам па тэлефоне. Абмеркавалі пастаўкі зенітных ракет1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі3

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць