Хто ўладальнік квадратнага метра?

People.onliner.by
Чытачка Onlíner падзялілася з рэдакцыяй фатаграфіямі, верагодна, самага элітнага сталічнага жылля.
За дзве хвіліны хадзьбы — Оперны тэатр, праз дарогу — Траецкае прадмесце, адразу за мастом — метро «Няміга».
Журналісты патэлефанавалі на рэсэпшэн гатэля «Базіліян» — яго будынак бліжэй за ўсіх да будкі.
— Так, гэтую будку пабудавалі супрацоўнікі гатэля. Справа ў тым, што на тэрыторыю стаў прыходзіць бяздомны сабачка. Вырашылі арганізаваць яму такое месца. Цяпер яго там няма, але апошнія паўгода часта прыходзіў.
Каментары