Кіно33

Залатыя яйкі Альгерда

«Наша Russia. Яйкі лёсу» не прапануюць Расіі смяяцца з сябе. Яны сцвярджаюцца за рахунак іншага, слабейшага.

Па‑мулявінску вусатыя гастарбайтэры Лёнік і Генік, былыя выкладчыкі бабруйскага ВНУ, прыехалі рабіць рамонты ў Маскву. Яны яўна не ў тэме:

на душавую кабінку думаюць, што гэта ліфт; млеюць, пабачыўшы мадэлек на подыуме. Яшчэ яны мараць закалаціць 500 RUR, каб дома купіць на іх аграгарадок. Раней беларусы жылі заможна, чаму зарукай былі залатыя яйкі вялікага князя Альгерда (тыя самыя, з якімі ён на Вялікдзень 1370 г. выпраўляўся ў паход на Маскву). Але яйкі выкраў расійскі алігарх, і беларусы ад галечы ратуюцца заробкамі ў РФ. У Маскве таксама ёсць добрыя людзі: яны дапамагаюць беларусам вярнуць яйкі. Урэшце — хэпі‑энд, танцы, феерверк…

Замяніце беларускіх гастарбайтараў на таджыкскіх, а Альгерда — на Чынгісхана і атрымаеце сюжэт фільма «Яйкі лёсу».

Ён складзены на аснове рэпрызаў з тэлеперадачы «Наша Russia».

Перадачы, дзе ў парадыйным выглядзе паказваюцца праблемы грамадства, ёсць у многіх краінах. Напрыклад, англійская

«Наша Russia. Яйкі лёсу» (камедыя, 81 хв., 2010, Расія, рэж. Глеб Арлоў).

называецца «Маленькая Брытанія». Але аўтары «Рашы» і «Яек» не прапануюць Расіі смяяцца з сябе. Яны імітуюць гэты смех. Калі забаронена кпіць з Пуціна (можна згубіць ліцэнзію), калі нельга корпацца ў расійскіх комплексах і фобіях (можна згубіць касу), давядзецца сцвердзіцца за рахунак іншага, слабейшага. І шліфануць сюжэт наўмысна непрыстойнымі, «ніжэй поясу», жартамі.

У фільме ювелірна дакладна перададзены нерв і атмасфера сучаснай Расіі.

Чаго зусім няма ў змалпаванай, але бесканфліктнай «Нашай Беларашы». У «Яйках лёсу» пададзены дакладны злепак з рэчаіснасці: у процістаўленні моцы з немаччу першая заўсёды перамагае з сытай усмешкай. Гумар фільму можна назваць гумарам бота на горле.

Ялейны Баскаў у «Яйках» грае самога сябе. Ён рассцілаецца перад спонсарам‑алігархам. Самаіронія, здавалася б? Але ў гэты самы момант Баскаў на нашых вачах і за нашы ж грошы шліфуе свой імідж, дасканаліць медыйную ўсёбаковасць.

А калі адзін з герояў, сярэднестатыстычны мужык, нібы жартам пачынае кпіць з нерасійскіх прозвішчаў у фінальных тытрах, ты чуеш, наколькі ён гэта ўсур’ёз.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Усе навіны →
Усе навіны

Навальнічны фронт дабраўся да Мінска

Змерайце сваю талію і рост — гэтыя дзве лічбы шмат скажуць пра ваша здароўе

Урад вызначыўся з пераносам працоўных дзён у наступным годзе

Учора ў Мінску прапаў хлопчык, які не размаўляў

«Чаму ты адключыў рухавікі?» Папярэдні даклад аб катастрофе самалёта Air India выклікаў яшчэ больш спрэчак4

«Разам адкрывалі кантынент беларушчыны». Вінцук Вячорка згадаў пра Эдварда Зайкоўскага3

На Валыні разбіўся французскі знішчальнік Mirage4

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

«Гэтае гаўно трэба спыняць». Курс, Роўда, Лойка ды іншыя беларусы пра дыкпікі Стрыжака53

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць