Улада1717

У неафіцыйны офіс Белсата ў Мінску спрабавала ўвайсці міліцыя + фоты

Кватэра гэтая належыць Алесю Міхалевічу.

Дзесьці а 15 гадзіне ў офіс неакрэдытаванага ў Беларусі тэлеканала «Белсат», што на вуліцы Дарашэвіча, пачалі грукацца невядомыя ў цывільным.

Аператар тэлеканалу Іван, які перад гэтым выйшаў у краму, у офіс так і не вярнуўся. Тэлефонная сувязь з ім таксама прапала. Потым высветлілася, што хлопца адвезлі ў Савецкі РУУС на алкагольную экспертызу.

У кватэры знаходзілася некалькі журналістаў. Але адмыкаць дзверы яны катэгарычна адмовіліся. Электрычнасць у кватэры не было.

Праз нейкі час да офісу пачалі прыязджаць журналісты з іншых выданняў.

Потым прыехаў Міхась Янчук, які афіцыйна здымае гэтую кватэру. Дарэчы, высветлілася, што кватэра належыць палітыку Алесю Міхалевічу.

Трое ў цывільным працягвала дзяжурыць у пад’ездзе. Калі Янчук паспрабаваў з імі загаварыць, што яны хочуць, то яны проста маўчалі. А адзін выйшаў на вуліцу.

Потым Янчуку ўсё ж атрымалася разгаварыць аднаго з маўчуноў. Ён прадставіўся старшым лейтэнантам Каральковым з Савецкага РУУС.

Ён сказаў, што ад суседзяў паступілі скаргі, што тут адбываюцца п’янкі і гулянкі, што нядаўна з кватэры выйшаў нейкі п’янтос, суседзі паслалі сігнал — і міліцыя прыехала разбірацца. Янчуку прапаноўвалі праехаць з імі ў пастарунак, але ён адмовіўся.

Урэшце, сілавога ўварвання ў кватэру не адбылося. Міліцыянты яшчэ трошку падзяжурыўшы сышлі.

Янчук лічыць, што сённяшнія падзеі можна вытлумачыць дзвюма прычынамі.

Ціск на «Белсат» звязаны з нядаўнімі зменамі ў спецслужбах, або гэта ціск на гаспадара кватэры Алеся Міхалевіча, які на мінулым тыдні абвясціў пра свой удзел у прэзідэнцкіх выбарах.

* * *

Дырэктарка тэлеканала Агнешка Рамашэўская-Гузы: гэта спроба перашкодзіць і дыскрэдытаваць.

«Мы лічым што сённяшнія дзеянні беларускіх уладаў у дачыненні тэлеканалу «Белсат» — гэта чарговая спроба перашкодзіць працы і дыскрэдытаваць незалежных журналістаў, адзначыла Агнешка Рамашэўская-Гузы. Сочым за лёсам нашага калегі — журналіста Івана Шульгі, затрыманага сёння міліцыяй, — і прыкладзем усе намаганні для яго вызвалення.

Варта адзначыць таксама, што апошнімі тыднямі ўзмацніўся ціск з боку спецслужбаў на журналістаў тэлеканалу.

Запэўніваем нашых гледачоў, што ціск з боку ўладаў не паўплывае на нашую журналісцкую пазіцыю. Мы і надалей будзем несці праўдзівую інфармацыю жыхарам Беларусі.

Выказваем падзяку калегам з іншых сродкаў масавай інфармацыі за прафесійную салідарнасць».

Каментары17

Цяпер чытаюць

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м3

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

З перасадкай на «Акадэміі навук». Праекціроўшчыкі расказалі, якой можа быць чацвёртая лінія мінскага метро

Студэнта БДЭУ адлічылі за тое, што стаяў спінай да сцяга на лінейцы10

Ілан Маск запусціў «Грокіпедыю» — альтэрнатыву «Вікіпедыі»1

Ініцыятыва MALDZIS выкупіла карту Беларусі Аркадзя Смоліча30

Лукашэнка: ЗША могуць разыгрываць спектакль у дачыненні да Расіі па ўкраінскім канфлікце16

Лукашэнка зноў заявіў, што Беларусь не будзе абараняць Еўропу ад мігрантаў. Але гатовы дамаўляцца30

Лукашэнка: Расіі і Беларусі эскалацыя не патрэбная3

«Вар’яцкая афёра». Лукашэнка пракаментаваў закрыццё літоўскай мяжы15

У панядзелак увечары ў Літве зноў былі зафіксаваныя паветраныя шары, але Віленскі аэрапорт не закрывалі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м3

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць