Каханне і сэкс1313

Абраннік Маргарыты Ляўчук расказаў, як пазнаёміўся з ёй і даведаўся пра дзіця

«Мне Марго зрабіла падарунак на Дзень святога Валянціна».

Margarita Levchuk Ruslan Korniyko Маргарыта Ляўчук Руслан Карнійка Маргарита Левчук Руслан Корнийко
Руслан Карнійка і Маргарыта Ляўчук. Скрын відэа: CulturalForcesMusic /YouTube

Некалькі месяцаў назад у Харкаве оперная спявачка Маргарыта Ляўчук узяла шлюб з украінскім вайскоўцам Русланам Карнійкам.

Руслан цяпер прымае ўдзел у абароне Харкава. Ён камандзір аддзялення зянітна-ракетнага артылерыйскага ўзводу. Яго задача — збіваць «Шахеды».

Як расказаў сам Руслан ютуб-каналу Cultural Forces Music, ён сустрэўся з Маргарытай ва Украіне, калі тая была ў паездцы разам з Культурным дэсантам (гэта група артыстаў, якія падтрымліваюць вайскоўцаў на фронце і даюць для іх канцэрты).

«Знаёмая папрасіла ад яе перадаць прывітанне Марго. Вось так і атрымалася. Таму мы ёй вельмі ўдзячныя і заўсёды перадаём прывітанне. Мы з ёй часта камунікуем і дзякуем, што яна нас злучыла», —

з усмешкай расказаў мужчына.

Цяпер пара чакае дзіця. Руслан Карнійка згадвае, як даведаўся пра тое, што будзе бацькам:

«Мне Марго зрабіла падарунак на Дзень святога Валянціна. Я ўбачыў тэст на цяжарнасць з дзвюма рыскамі. Гэта быў пераломны момант, калі ты разумееш, наколькі вялікая на табе адказнасць. Наколькі гэты чалавек табе дарагі. Наколькі ты гэтага ўсё жыццё хацеў, але нават пра гэта не здагадваўся. Дзіця — гэта шчасце. Каханне — шчасце. І шчасце — блізкі чалавек каля цябе».

У гасцях ва ўкраінскага пісьменніка і музыкі Сяргея Жадана. Скрын відэа: CulturalForcesMusic /YouTube

Сама Маргарыта на пытанне, як назавуць дзіця, адказала, што пакуль не ведае. Але заўважыла:

«Я думаю, што народзіцца класнае дзіця, бо яго бацька — сапраўдны ўкраінец. Я думаю, што ён сапраўдны герой. І я такая рэвалюцыянерка, апазіцыянерка. Думаю, што я сапраўдная жонка, сапраўдная беларусачка. І я думаю, што ў выніку такога сімбіёзу будзе бімба-бомба».

Каментары13

  • Стаўпецкі дзяцюк
    12.07.2024
    Мушчына 30 лет------ты по умолчанию не можешь быть мужчиной, ты просто мочевой пузырь с протекающим краном.
  • Гріша
    12.07.2024
    Маргарыта,
    я цібя все равно люблю
  • Піліп Чукча
    12.07.2024
    можа тата ейны афіцэр? тады зразумела
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Былога міліцыянера, які вярнуўся з Кеніі і вёў блог пра Афрыку, асудзілі за «распальванне варожасці»

Былога міліцыянера, які вярнуўся з Кеніі і вёў блог пра Афрыку, асудзілі за «распальванне варожасці»

Усе навіны →
Усе навіны

Каля Лідскага замка ўладкуюць набярэжную для шпацыраў

«Патрыятычны» фонд Мікалая Карпянкова для школьнікаў, падобна, фінансуецца «Інтэгралам»3

У Мінску 88-гадоваму кіроўцу стала кепска за рулём, ён справакаваў аварыю5

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?7

«Гучная ноч у Кіеве, тата!» — дачка генерала Келага стала героем сацсетак6

У Гомелі сілавікі ўзнагародзілі таямнічых герояў. Хто яны?2

«Героі» за дзяржаўны кошт. Колькі ў Беларусі заплацілі з бюджэту медыйным тэлевядоўцам2

«Иль русский от побед отвык?» У цэнтры Мінска сёння дэкламавалі «Паклёпнікам Расіі» Пушкіна40

Мужа пісьменніцы Яўгеніі Пастарнак асудзілі за фінансаванне «экстрэмізму»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога міліцыянера, які вярнуўся з Кеніі і вёў блог пра Афрыку, асудзілі за «распальванне варожасці»

Былога міліцыянера, які вярнуўся з Кеніі і вёў блог пра Афрыку, асудзілі за «распальванне варожасці»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць