Грамадства99

Найбліжэйшым часам беларусы не пабачаць танных шэнгенскіх віз як сваіх вушэй

Такую выснову можна зрабіць з нядаўняй прэс-канферэнцыі пасла Венгрыі ў нашай краіне.

Адказваючы на пытанні журналістаў, еўрапейскія дыпламаты традыцыйна выказваліся пра гатоўнасць краін — удзельніц Еўрасаюза да больш актыўнага і глыбокага дыялогу, самай прыдатнай пляцоўкай для якога падаецца праграма «Усходняе партнёрства».

Агульны тон выказванняў быў далікатным і стрыманым: ад Беларусі па‑ранейшаму чакаюць хадоў у адказ і тактоўна нагадваюць, што развіццё падзей зараз цалкам залежыць ад рашэнняў беларускіх чыноўнікаў.

Наглядным прыкладам таго, як працуе прынцып узаемнасці ў адносінах Беларусі і Еўропы, стаў візавы рэжым. Як выстетлілася,

у гэтым пытанні ЕС займае нечакана жорсткую і адназначную пазіцыю, агучаную падчас нядаўняй прэс‑канферэнцыі Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Венгерскай Рэспублікі Ферэнцам Контра:

‑ На мінулым тыдні ў Мінску працавала камісія, якая збірала факты, здольныя паўплываць на прыняцце рашэння наконт змены візавага рэжыму паміж Беларуссю і еўрапейскімі краінамі. З аднаго боку, эксперты адзначаюць пазітыўныя тэндэнцыі: пагаднення аб памежных тэрыторыях і малым памежным руху, якія заключаюцца Беларуссю з суседнімі дзяржавамі. Як вядома, Літва і Польшча ўжо гатовы падпісаць пакет неабходных дакументаў, і цяпер пагаднення павінны ўхваліць беларускія чыноўнікі. З іншага боку, у пачатку года была павялічана кошт ўязных беларускіх віз, якія выдаюцца ў аэрапорце.

Я мяркую, гэта не лепшы спосаб адказаць на ініцыятыву Еўрасаюза пра пачатак перамоваў, што тычаць спрашчэння візавага рэжыму.

***

Такім чынам, пазіцыя Еўрасаюза цалкам празрыстая і зразумелая. А вось дзеянні беларускіх уладаў наўрад ці паддаюцца тлумачэнню. Якімі б расплывістымі ні падаваліся дыпламатычныя фармулёўкі, адносіны з Еўропай, у тым ліку і візавыя пытанні,

наўпрост залежаць ад дзяржчыноўнікаў. І пакуль яны не пачнуць прымаць рашэнні, насамрэч грунтуючыся на прынцыпах узаемнасці,

беларускім грамадзянам аб даступным «шэнгене» нават і марыць не варта.

Каментары9

Цяпер чытаюць

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Усе навіны →
Усе навіны

У Карэліі разбіўся расійскі самалёт-знішчальнік5

У Таліне адмянілі канцэрт гурта Limp Bizkit з-за прарасійскіх поглядаў саліста7

Грамадскага актывіста з Калінкавічаў абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве»

З Нацыянальнага музея ў Дамаску скралі статуі часоў Рымскай імперыі

Паўлу Дураву дазволілі выязджаць за межы Францыі

Рэдактару «Вікіпедыі» далі два гады калоніі за «дыскрэдытацыю Беларусі»3

Абарону Пакроўска ламае расійскае падраздзяленне «Рубікон»19

Медзведзяня, якое бегала па вуліцах Віцебска, злавілі2

Стала вядома, як беларусы распараджаюцца сваім часам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі30

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць