Свет55

Ізраіль адклаў увядзенне новых правілаў уезду ў краіну

Улады Ізраіля адклалі да 1 студзеня 2025 года ўвядзенне абавязковых платных электронных дазволаў (ETA) на ўезд у краіну, паведамляе aic.org.il. Паводле ранейшых планаў, новыя правілы павінны былі запрацаваць ужо з 1 жніўня, беларусаў яны таксама тычыліся.

Сайт для афармлення ETA (Electronic Travel Authorization) пачаў працу ў тэставым рэжыме з 1 чэрвеня 2024 года. З 1 жніўня ён павінен быў пачаць паўнавартасна працаваць.

Аднак у выніку тэставы рэжым вырашана працягнуць яшчэ на пяць месяцаў, да 1 студзеня 2025 года, бо некаторым авіякампаніям патрабуецца дадатковы час для падрыхтоўкі і ўкаранення неабходных тэхналагічных сістэм.

На працягу гэтага тэрміну афармленне ETA для ўезду ў Ізраіль застаецца добраахвотным і бясплатным.

Мяркуецца, што пасля таго, як абавязковы дазвол ETA-IL усё ж такі ўвядуць, ён будзе дзейнічаць на працягу двух гадоў або да даты заканчэння тэрміну дзеяння пашпарта — у залежнасці ад таго, што адбудзецца раней. Падача заяўкі будзе каштаваць 25 шекеляў (каля 7 даляраў).

Беларусы па стане на сёння могуць наведваць Ізраіль без візаў — у краіне можна заставацца да 90 дзён у кожны перыяд з 180 дзён.

Каментары5

  • Хасыды
    24.07.2024
    Нагадаем, мы лічым ўтварэньне ізраільскае дзяржавы парушэньнем запавету юдаізму стасоўна Ерусалемскага храму
  • За Свабоду!
    24.07.2024
    Расійскія антысеміцкія тролі павылазілі. Саюзнікі Беларусі гэта Ізраіль ,ЗША, Еўропа, Украіна і ўвесь вольны свет, а вашы гэта Іран, КНДР,ХАМАС і лукашыская дыктатура.
  • За Свабоду!
    24.07.2024
    Хасыды, Ольгінаўскі, ты такі ж хасід, як я кітаец. Срувесна твой сайт.

Цяпер чытаюць

Дэпартаваныя пры пасярэдніцтве амерыканцаў палітвязні завіслі між пеклам і зямлёю — без ДНЖ і магчымасці працаваць

Дэпартаваныя пры пасярэдніцтве амерыканцаў палітвязні завіслі між пеклам і зямлёю — без ДНЖ і магчымасці працаваць

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўскія памежнікі зладзілі пагоню за кантрабандыстамі, дагналі ў чыстым полі8

У выніку абстрэлу Кіева загінула ўдава першай ахвяры Чарнобыльскай катастрофы1

Экс-камандзір Палка Каліноўскага Павел Шурмей пакінуў пасаду і заявіў, што падраздзяленне ўжо не з'яўляецца палком па колькасці49

Магія «залатой крыві»: як навукоўцы спрабуюць аднавіць самую рэдкую групу крыві ў свеце — і навошта1

Нарада па сітуацыі на мяжы з ЕС прайшла без удзелу Лукашэнкі5

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі19

Які раён Беларусі самы бедны? Народ спрачаецца9

Ад экс-палітвязня Ігара Карнея патрабуюць пагасіць запазычанасць за побыт на Валадарцы3

У Мінску купілі кватэру за паўмільёна даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпартаваныя пры пасярэдніцтве амерыканцаў палітвязні завіслі між пеклам і зямлёю — без ДНЖ і магчымасці працаваць

Дэпартаваныя пры пасярэдніцтве амерыканцаў палітвязні завіслі між пеклам і зямлёю — без ДНЖ і магчымасці працаваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць