Грамадства

Грузія адмовіла беларускаму праваабаронцу ў статусе ўцекача

Раман Кісляк чакаў адказу грузінскіх уладаў больш за год, піша «Позірк».

Раман Кісляк. Архіўнае фота «Вясны»

Грузінскія ўлады адмовілі беларускаму праваабаронцу Раману Кісляку ў міжнароднай абароне.

Рашэння па сваім кейсе ён чакаў больш за год. Па словах Кісляка, у адказе Дэпартамента міграцыі МУС Грузіі сказана, што ён задавальняе крытэрам, вызначаным Жэнеўскай канвенцыяй «Аб статусе бежанца» і закону Грузіі «Аб міжнароднай абароне», што тычацца прысуджэння статусу бежанца, аднак «ёсць дастатковыя падставы для дапушчэння», што яго знаходжанне там можа «супярэчыць інтарэсам краіны».

«Грузія лічыць, што я з'яўляюся пагрозай нацыянальнай бяспецы. Гэта часткова чакана. Мы свядома пайшлі на пікеты (у траўні ў Тбілісі Кісляк зладзіў акцыю супраць доўгага разгляду прашэнняў аб прытулку. — заўв.), паскорылі працэсы», — сказаў Кісляк.

Праваабаронца будзе абскарджваць рашэнне грузінскіх уладаў у судзе.

Ускладняе сітуацыю беларуса тое, што ў яго ўжо скончыўся тэрмін дзеяння беларускага пашпарта, таксама мінуў тэрмін дзеяння і грузінскага часовага пасведчання асобы. Паводле звестак Кісляка, такая ж праблема ў іншых беларусаў, у якіх скончыліся тэрміны дзеяння пашпартоў за час разгляду спраў аб прытулку.

Адмовіць у статусе ўцекача па законе могуць у той сітуацыі, калі «маюцца дастатковыя падставы меркаваць, што асоба, якая шукае прытулак, мае сувязь з узброенымі сіламі краіны або арганізацыі, варожа настроенай у дачыненні да абароны і бяспекі Грузіі», разведкай іншай краіны, «тэрарыстычнымі або экстрэмісцкімі арганізацыямі», «іншымі злачыннымі арганізацыямі (у тым ліку з транснацыянальнымі злачыннымі арганізацыямі)» або «незаконным абаротам узбраенняў, зброі масавага знішчэння або іх кампанентаў».

Каментары

Цяпер чытаюць

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена32

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена

Усе навіны →
Усе навіны

У буйных расійскіх гарадах сталі правяраць электронныя прылады пры ўваходзе ў метро

З палону — пад суд. Украінскі салдат стаў абвінавачаным у катаваннях сваіх жа пабрацімаў17

Што народ думае пра Ганну Сялук? Пачыталі тыктокі7

Андрэя Пачобута зноў на паўгода кінулі ў ПКТ5

Польскія фермеры звяртаюцца з заклікам да людзей прыходзіць і забіраць іх ураджай задарма15

На Тыдні моды ў Парыжы мадэлі выйшлі ў касцюмах голага мужчынскага цела31

Былога афганскага вайскоўца так моцна пабілі ў Беларусі, што яму давялося ампутаваць руку13

Беларус у Сербіі рыхтаваў прарасійскіх актывістаў для дэстабілізацыі ў Малдове3

Аўдытару Ernst & Young далі чатыры гады па палітычным артыкуле і адправілі ў калонію для рэцыдывістак6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена32

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць