Пенсіянерка загінула ад пажару ў Гомелі, яе знайшлі на ўваходзе ў пад'езд
Няшчасце ў доме на вуліцы Рэчыцкай здарылася днём 7 кастрычніка.
Выратавальнікі пры ўваходзе ў пад’езд на лесвічнай пляцоўцы выявілі загінулую 83‑гадовую ўласніцу кватэры, піша БелТА
Агнём пашкоджана маёмасць у санітарным вузле. Пажар быў патушаны падручнымі сродкамі.
Да ўзгарання магло прывесці неасцярожнае абыходжанне з агнём, мяркуюць у МНС.
Каментары