Свет33

Махляры развялі расійскую спявачку Ларысу Доліну. Яна перавяла ім мільён даляраў

Сёння раніцай у кватэру народнай артысткі ў Хамоўніках прыехалі пяць чалавек і заявілі, што яны новыя ўласнікі.

Shot

Ларысу Доліну развялі ашуканцы: яна сама прадала кватэру ў Маскве і перавяла грошы невядомым. Папярэдне, спявачка аддала махлярам больш за 100 млн расійскіх рублёў (1,1 млн даляраў), піша Shot.

Сёння раніцай у кватэру народнай артысткі ў Хамоўніках прыехалі пяць чалавек і заявілі, што яны новыя ўласнікі. Ахоўнікі паведамілі ў паліцыю пра спробу незаконнага пранікнення ў элітны ВК і заблакавалі ўсе выхады. «Новых уладальнікаў» затрымалі на месцы. З імі цяпер працуюць следчыя.

Shot

Дакладная сума здзелкі высвятляецца. Таксама супрацоўнікі шукаюць ашуканцаў, якія падманулі 68-гадовую спявачку.

Па даных Shot, плошча пяціпакаёвай кватэры Долінай у Хамоўніках — 236 квадратаў, яе прыкладны кошт — 150 млн расійскіх рублёў (1,67 млн даляраў).

Каментары3

  • хе-хе
    13.08.2024
    Лариса "Пропер" Долина.
  • Спадар
    13.08.2024
    Ватная "пявунья" дазігавалась...;)))
  • Янка
    13.08.2024
    Z-спявачку (якая з 3 гадоў расла ў Адэсе) ня кроплі не шкада. Фактычна да махляроў трапілі яе грошы, атрыманыя за падтрымку дыктатуры і агрэсіі.

Цяпер чытаюць

Айцішніца, якая вярнулася з эміграцыі, пахвалілася, што ідзе выступіць на АНТ — у каментарах адкрыўся партал у пекла29

Айцішніца, якая вярнулася з эміграцыі, пахвалілася, што ідзе выступіць на АНТ — у каментарах адкрыўся партал у пекла

Усе навіны →
Усе навіны

Ходзіць па Мазыры з аўтаматам: малады бацька паехаў ваяваць за Расію і не хавае гэтага16

У Жабінцы падлетка ўкусіла шалёная куніца3

Як цяпер выглядае палац Горватаў у Нароўлі, які рэстаўруюць энтузіясты ФОТЫ5

«Мяне калаціла, цяклі слёзы». Самалёт «Белавія», які ляцеў з Брэста ў Анталью, прыйшлося развярнуць над Расіяй9

Сябар маладосці Лукашэнкі застаўся кіраўніком федэрацыі гандбола. Ён кіруе з 2006 года

У Таджыкістане адмянілі крымінальную адказнасць за лайкі ў сацыяльных сетках6

Ажаніліся блогер Мікіта Мелказёраў і ню-мадэль Ліна Цапава47

Ва ўрадзе назвалі дату, калі беларусам давядзецца на 100% аплачваць жыллёва-камунальныя паслугі10

«Пуцін задае бардэлю парадак дня». Прапаганда выкручваецца перад перамовамі ў Стамбуле17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Айцішніца, якая вярнулася з эміграцыі, пахвалілася, што ідзе выступіць на АНТ — у каментарах адкрыўся партал у пекла29

Айцішніца, якая вярнулася з эміграцыі, пахвалілася, што ідзе выступіць на АНТ — у каментарах адкрыўся партал у пекла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць