Здарэнні

Рэйсавы аўтобус з Варшавы ў Мінск даехаў толькі да мяжы

За спробу незаконнага ўвозу на тэрыторыю ЕАЭС партыі аўтазапчастак кіроўца рэйсавага аўтобуса «Варшава — Мінск» будзе прыцягнуты да адказнасці, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт.

Рэйсавы аўтобус рухаўся з Варшавы праз пункт пропуску «Брэст» па аўтобусным калідоры. Падчас вуснага апытання кіроўца заявіў, што не мае пры сабе тавараў, якія падлягаюць мытнаму дэклараванню. Аднак пры аглядзе транспартнага сродку мытнікі знайшлі ў тэхналагічнай поласці аўтобуса кранштэйны, клапаны і іншыя аўтазапчасткі. Доступ да схаванага ўдалося атрымаць толькі пасля дэмантажу вечка. Агульны кошт неадлюстраваных у дэкларацыі запчастак склаў каля 15 тысяч рублёў.

Пазней мужчына растлумачыў, што ў Варшаве яго папрасілі перавезці гэтыя тавары за ўзнагароджанне, а схаваў ён іх, каб пазбегнуць аплаты мытных плацяжоў.

Аўтазапчасткі і аўтобус 2012 года выпуску агульным коштам больш за 400 тысяч рублёў канфіскаваны да рашэння суда.

У дачыненні да кіроўцы Брэсцкай мытняй распачаты адміністрацыйны працэс згодна з ч. 2 арт. 15.1 КаАП.

Цяпер яму пагражае штраф да 30 базавых велічынь, а транспартная кампанія можа страціць аўтобус, бо санкцыя артыкула прадугледжвае магчымасць канфіскацыі транспартнага сродку. Што пры гэтым адбылося з пасажырамі — не паведамляецца.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»9

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі каштуюць ягады, гародніна і садавіна на «Камароўцы»3

У Беларусі няма бульбы, а ў Японіі дэфіцыт рысу1

Зяленскі расказаў, чыя зброя выкарыстоўвалася ў аперацыі «Павуцінне»

Ліса перайшла дарогу на зялёнае ў Гродне ВІДЭА

У мінскай краме прадаюць «нарвежскі» сыр ад беларускага вытворцы па 160 рублёў за кілаграм9

Пяць гадоў таму арыштавалі Паўла Севярынца1

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»9

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць