Грамадства1212

«30 гадоў адна тэма: калі цяпер санкцыі, то для перамогі патрэбны дыялог, а калі цяпер дыялог, то патрэбныя санкцыі» — Слюнькін

Сакратар Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў апублікаваў рэзанансны допіс, у якім расказваў пра неэфектыўнасць стратэгіі каманды Святланы Ціханоўскай. Яму адказаў у сваім інстаграме Павел Слюнькін, былы дыпламат і аналітык Еўрапейскай рады па міжнародных адносінах.

Фота: скрыншот відэа TOK_talk / YouTube

Слюнькін заўважае, што дыскусіі, якую спрабуе распачаць Краўцоў, насамрэч ужо шмат гадоў:

«Беларуская палітычная сансара — 30 гадоў спрачацца пра тое, што цяперашняя стратэгія барацьбы неэфектыўная.

Тры дзесяцігоддзі раз за разам прыходзяць новыя пакаленні палітыкаў, а тэмы ўсё тыя ж: калі цяпер санкцыі, то для перамогі патрэбны дыялог, а калі цяпер дыялог, то для перамогі патрэбныя санкцыі».

Нагадвае анекдот пра прычоску, піша Слюнькін. Вось як ён гучыць: калі валасы доўгія, то іх жыццёва неабходна пакараціць, калі кароткія — нарасціць, калі ўюцца — расправіць, а калі роўныя — завіць.

«Шчыра спачуваю Валеру Карбалевічу, Юрыю Дракахрусту, Аляксандру Класкоўскаму і іншым старажылам, якія праходзяць праз гэтыя ітэрацыі туды-сюды ў ролі палітычных аналітыкаў», — адзначае былы дыпламат.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары12

  • А дзе быў ты?
    19.08.2024
    Сабе паспачувай, лукашысцкі служка
  • не такі, як ёсць
    19.08.2024
    Ёсць такое цудоўнае беларускае слова: ‘’пустабрэх’’. Успамінаю кожны раз, калі чытаю меркаванні нашых ‘’экспертаў па любых пытаннях’’. Адкажыце хаця б самі сабе: ці дасягнулі мы за 4 гады мэты, якія перад сабой ставілі. Ну а цяпер думайце, тое мы робім, ці не
  • Так
    19.08.2024
    Дык адкуль Краўцову ведаць пра тое, калі той палітычны неафіт, які ў беларускую каляпалітычную сферу завітаў нядаўна ды яшчэ не скрываючы, што пра нашу культуру амаль нічога не ведае і па сутнасці з'яўляецца рускім чалавекам.

Цяпер чытаюць

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі

Усе навіны →
Усе навіны

Дасведчаны дызайнер год шукае працу паўсюль — вось яго пранізлівы маналог (дарэчы, ён не вінаваціць ШІ)4

«Падняў бы ж*пу, праехаў па магазінах». Праўладная блогерка абрынулася на Азаронка за хлусню пра бульбу39

Экс-прэзідэнту Украіны Януковічу завочна далі 15 гадоў

Пуцін адправіў сваіх «Начных ваўкоў» у Германію12

Сабаленка: Натуральна, я хачу яхту, самалёт6

«Не пашпарт мяне робіць беларусам». Пагутарылі з эмігрантамі з розных краін, у якіх скончыліся пашпарты6

Якія мікрараёны Мінска самыя дарагія?1

Трамп сказаў, што Зяленскі можа адмовіцца ад Крыма2

У гарадскіх маршрутках павінны з'явіцца рамяні бяспекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць