Грамадства

У Барысаве зноў асудзілі палітвязня, якога ўвесну не вызвалілі з калоніі

47-гадовы Васіль Кавалёў меўся выйсці на волю ў сакавіку з барысаўскай калоніі №14. Але перад вызваленнем супраць яго завялі крымінальную справу паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). 

11 чэрвеня ў Барысаве суддзя Людміла Зінкевіч разглядзела новую крымінальную справу супраць Васіля, але вынік суда пакуль невядомы. Палітвязень абскарджвае прысуд, піша «Вясна».

У кастрычніку 2022 года Васіля асудзілі паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь). Суд Мазырскага раёна прызначыў палітвязню пазбаўленне волі.

Пасля разгляду апеляцыйнай скаргі мужчыну накіравалі адбываць тэрмін у барысаўскую калонію № 14. 27 лютага 2024 года ў судзе Барысаўскага раёна была прызначана справа «Аб устанаўленні прэвентыўнага нагляду». Гэта значыць, што напачатку сакавіка Васіль мусіў выйсці на волю па заканчэнні тэрміну.

Але ўжо ў чэрвені ў судзе Барысаўскага раёна над палітвязнем адбыўся суд паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Справу разглядала суддзя Людміла Зінкевіч. Прысуд невядомы, але, верагодна, яму зноў прызначылі пазбаўленне волі.

У Мінскім абласным судзе 6 верасня адбудзецца разгляд апеляцыйнай скаргі Васіля. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Алега Лапекі.

Месца ўтрымання Васіля: ПК № 14. 222125, Мінская вобл., Барысаўскі раён, с. н. п. Навасады

Кавалёў Васіль Мікалаевіч

Каментары

Цяпер чытаюць

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы7

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы

Усе навіны →
Усе навіны

Кілеру банды Марозава выставілі абвінавачванне4

Амерыканская разведка: Пуцін як ніколі раней цвёрды ў намеры працягваць вайну15

Былая пракурорка анексаванага Крыма Наталля «Няш-мяш» Паклонская стала Радведай14

Колькасць працоўных мігрантаў вырасла ў Беларусі ў паўтара раза. Расце і злачыннасць сярод замежнікаў9

«Аднавілі грамадскі парадак, не саступіўшы патрабаванням новых выбараў». Што піша Грокіпедыя пра пратэсты, Лукашэнку, мову і як дзеліць спадчыну ВКЛ12

Мінск рыхтуе маштабную перабудову Чыжоўкі цягам дзесяці гадоў5

Гульцы мінскага «Дынама» выратавалі і прытулілі кацяня3

У фавелах Рыа-дэ-Жанэйра адбываецца ваенізаваная паліцэйская аперацыя. Вядома пра 64 загінулых3

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы7

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць