Грамадства1919

Ізраільскі бізнэсмен стаў іранскім шпіёнам дзеля дарагой ва ўтрыманні беларускі. Хто гэтая фатальная лэдзі?

73-гадовы ізраільцянін Моці Маман даў іранцам завербаваць сябе. Іранцам патрэбны былі забойствы ізраільскіх разведчыкаў, а Моці былі патрэбны грошы для ўтрымання маладзейшай на 36 гадоў жонкі-беларускі. Расказваем, што вядома пра жанчыну, якая ледзь не выклікала міжнародны скандал. 

Наталля Маман злева, тут і далей фота з сацсетак сям'і Маман

Гэтую беларускую жонку Моці (Мардэхая) зваць Наталля Маман. Жанчына родам з Брэста. Невядома, якая адукацыя ў Наталлі, але большую частку сваёй прафесійнай кар'еры яна аддала Мінскаму заводу вінаградных вінаў. Як можна разумець — брэсцкаму філіялу. Працавала там начальніцай аддзела. 

Як лёс звязаў маладую Наталлю з Брэста з пажылым Моці з Ашкелона? Гэтая частка гісторыі невядомая.

Але пара яшчэ не адсвяткавала нават драўлянае вяселле: яны распісаліся ў 2020, калі жанчыне было трошку за 30. 

Да таго Наталля насіла прозвішча свайго першага мужа, В. Камінскага, з якім у яе малы сын.

З Моці ж яна знаёмая як мінімум з вясны 2019 — тады на старонцы ізраільцяніна ў фэйсбуку сталі з'яўляцца фота берасцейкі. 

Імаверна, з першым мужам Наталля разышлася не вельмі прыгожа і мірна. Базы Белпола ведаюць дэталі сямейных драм: Наталля абвінавачвала першага мужа ў вымаганні істотнай сумы грошай за дазвол на вываз сына ў Ізраіль. 

Але гісторыя ў любым разе развязалася: апошнія гады і Наталля, і яе сын жылі ў Ізраілі. Яна часам прыязджала ў Беларусь разам з другім каханнем.

Моці Мамана цяпер дапытваюць ізраільскія спецслужбы. А Наталля прызналася сілавікам, што ведала пра іранскія ваяжы мужа і непакоілася з гэтай нагоды.

Каментары19

  • Yr
    21.09.2024
    Як можна здрадзіць Ізраілю, краіне якая любіць свой народ, дзе існуе дэмакратыя і свабода? Люблю Ізраіль🇮🇱 ўсім сэрцам. А лукашызму жадаю згінуць. Жыве вольная Беларусь і Жыве Ізраіль!!!
  • Люблю красоток
    21.09.2024
    Я бы ради такой маман и России бы здрадзил, и Белоруссии
  • *обле*
    21.09.2024
    Бабья натура: паразитирование на живом организме. Кто-то удивлён?

Цяпер чытаюць

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»3

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Усе навіны →
Усе навіны

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля11

На матч медыялігі ў Мінску прададзена 27 тысяч квіткоў2

Вядучая СТБ каталася на расійскіх нумарах, якія нехта прыляпіў на скотч — і не ведала пра гэта. Цуд растлумачылі ў 1024

Трупы хатніх жывёл пачалі знаходзіць у Мінску2

Выступ гурта «Тэхналогія», які планаваўся сёння ў Плешчаніцах, адменены3

Кучук: Я два разы плакаў у камеры наўзрыд, каб зняць псіхалагічную напругу

Ціханоўская ляціць у ЗША. Што там плануецца?13

У вёсцы пад Мінскам прадаюць катэдж з лазняй, падобнай на гасцінічны нумар1

У манастыр Наталля Пяткевіч падабрала да хустачкі французскае паліто18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»3

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць